https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У наступным годзе будзе адкрыта праграма падтрымкі школ тэхнічнымі сродкамі навучання


Аб гэтым 16 лістапада паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час рэспубліканскага семінара "Інавацыйнае развіццё - стратэгічны вектар адукацыі".
Міністэрства адукацыі Беларусі адкрые праграму падтрымкі сярэдняй адукацыі тэхнічнымі сродкамі навучання.

"У наступным годзе мы адкрываем праграму падтрымкі сістэмы сярэдняй адукацыі тэхнічнымі сродкамі навучання. У рамках гэтай праграмы ў першую чаргу аснасцім тыя школы, якія выставілі сваіх педагогаў для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства "Настаўнік года Беларусі-2017", - сказаў Ігар Карпенка.

Першы сертыфікат на набыццё інтэрактыўнай сэнсарнай сістэмы (мультыборда) з рук міністра атрымала дырэктар Баравухскай сярэдняй школы нумар 15 Наваполацка Ірына Васіленка.

"Мы прынялі рашэнне, што школа, дзе працуе пераможца конкурсу "Настаўнік года-2017" Святлана Румянцава, атрымае сертыфікат на камп`ютарныя сродкі навучання, якія будуць уведзены ў адукацыйны працэс, каб увесь педагагічны калектыў адчуў перамогу іх калегі на прэстыжным рэспубліканскім конкурсе", - адзначыў міністр адукацыі.

У канцы верасня былі аб`яўлены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Беларусі-2017". Пераможцам стала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Баравухскай сярэдняй школы нумар 15 Наваполацка Святлана Румянцава.

Лепшы педагог быў вызначаны па выніках суперфіналу, у якім спаборнічалі 8 пераможцаў прадметных намінацый. Усяго ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства педработнікаў прынялі ўдзел больш за 30 тыс. настаўнікаў.

16 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2017
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:860
 
Ключевые слова:
"Настаўнік года Беларусі-2017" Конкурс Семинар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме