https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сталічная фінансавая міліцыя спыніла дзейнасць нелегальнага філіяла ўкраінскай ВНУ


Пра гэта паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Аператыўнікі сталічнай фінансавай міліцыі спынілі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць групы грамадзян Беларусі, якія арганізавалі ў Мінску навучанне ад украінскага ўніверсітэта.

Арганізатары прапаноўвалі беларусам платнае навучанне праграмаванню на беларускай мове з наступнай выдачай дыплома аб вышэйшай адукацыі ўкраінскага ўзору. Яны правялі набор студэнтаў на завочную форму навучання ва ўкраінскай ВНУ (усяго выказалі жаданне вучыцца 34 чалавекі). Заняткі і сесіі праводзіліся ў Беларусі ў арандаваных адміністрацыйных памяшканнях. Пры гэтым на тэрыторыі нашай краіны філіял украінскай ВНУ ва ўстаноўленым парадку не зарэгістраваны, у яго не было ліцэнзіі на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці і дзяржаўнай акрэдытацыі.

Адзін з арганізатараў незаконнай адукацыйнай дзейнасці раней з`яўляўся малодшым навуковым супрацоўнікам навукова-даследчай лабараторыі аднаго з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да правядзення заняткаў арганізатары прыцягвалі выкладчыкаў беларускіх дзяржаўных ВНУ.

Кошт чатырохгадовага навучання складаў 600 долараў. Атрыманыя ад студэнтаў грашовыя сродкі арганізатары філіяла ВНУ выкарыстоўвалі па сваім меркаванні. Як адзначыла прэс-служба, да цяперашняга часу ніхто з тых, хто аплаціў навучанне, не атрымаў абяцаны дыплом.

"Прычым тых, хто пачаў вучобу яшчэ тры гады таму, пакінулі на другі год на другім курсе, такім чынам, ім давялося даплаціць за сваё навучанне", — гаворыцца ў паведамленні КДК.

Дзякуючы ўмяшанню фінансавай міліцыі дзейнасць нелегальнага філіяла спынена. У сакавіку гэтага года пракуратурай Мінска распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 233 Крымінальнага кодэкса (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2018
 
Дата публикации:16.03.2018
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Криминал Заочное обучение Высшее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме