https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 90-годдзем арганізацыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"З`яўляючыся стратэгічна важным аб`ектам, Акадэмія навук адыгрывае ключавую ролю ў развіцці краіны, росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі. Таму на заранку стварэння суверэннай Беларусі было прынята перспектыўнае рашэнне аб захаванні высокага статусу арганізацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

"У зоне вашай адказнасці - навуковае суправаджэнне важных дзяржаўных праграм, выкарыстанне касмічнай прасторы, распрацоўка сучасных бія- і нанатэхналогій, стварэнне інтэлектуальнай эканомікі, папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны народа, удзел у глабальных міжнародных праектах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі перакананы, што прафесіяналізм, глыбокія веды вучоных акадэміі, іх імкненне да новых адкрыццяў заўсёды будуць накіраваны на вырашэнне важнейшых для ўмацавання незалежнасці краіны задач.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву арганізацыі невычэрпнага натхнення, паспяховага пошуку і вялікіх здзяйсненняў на карысць людзей і роднай краіны.

16 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2018
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:525
 
Ключевые слова:
Национальная Академия наук Поздравление Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме