https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У БДУ падвялі вынікі моладзевага конкурсу стартапаў «Startup Heart»


Перамог у конкурсе праект TheGreenWay студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Іх ініцыятыва накіравана на папулярызацыю аграэкатурызму ў Беларусі і прадугледжвае стварэнне мабільнай праграмы для самастойных падарожжаў па «зялёных» маршрутах краіны. На платформе будзе сабраная інфармацыя аб аграсядзібах, гістарычных славутасцях, прыродных аб’ектах. Кожны маршрут плануецца суправадзіць падрабязным апісаннем на рускай і англійскай мовах з фотаздымкамі і водгукамі падарожнікаў. Усе аб’екты таксама будуць мець сістэму пазначэнняў даступнасці для дзяцей і людзей з інваліднасцю.

Другога месца быў удастоены праект TeenJob, прысвечаны арганізацыі стажыровак для падлеткаў. Яго аўтарамі выступілі студэнты факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Ініцыятыва закліканая дапамагчы падлеткам ва ўзросце ад 14 да17 гадоў знайсці для сябе магчымасці для падпрацоўкі і валанцёрства.

На трэцім месцы апынуліся дзве ініцыятывы — платформа для знаёмстваў GoWithMeNow ад студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і дадатак-слоўнік дыялектызмаў беларускай мовы MOVA, прапанаваны нашым суайчыннікам Максімам Багдановічам, якія зараз навучаецца ў Гарвардскім універсітэце.

Фінал конкурсу прайшоў у анлайн-фармаце. Члены журы ў прамым эфіры задалі пытанні ўдзельнікам і падвялі вынікі, ацаніўшы перспектыўнасць і значнасць іх стартапаў.

Усяго была прадстаўлена 21 ініцыятыва, 13 з іх атрымалі прызы і фінансавую падтрымку ад ВНУ і інвестараў, а іх аўтары — магчымасць прайсці стажыроўкі ў кампаніях-партнёрах.

Арганізатарам конкурсу выступіў эканамічны факультэт БДУ пры падтрымцы EPAM Belarus.

Startup Heart — адукацыйны конкурс стартапаў для моладзі. Першы сезон стартаваў у маі 2019 года і сабраў больш як 40 праектаў. У гэтым годзе конкурс атрымаў статус міжнароднага, бо да яго далучыліся таксама ўдзельнікі з Казахстана і ЗША.

Надзея Нікалаева
Звязда, 18 траўня 2020
 
Дата публикации:18.05.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Молодёжь Стартап технологии Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме