https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


І вытворцы, і гандаль у Беларусі гатовы прыгожа і зручна адзець любога вучня


Аб гэтым паведаміў 14 жніўня ў час сумеснага выязнога прэс-мерапрыемства Мінгандлю, Мінадукацыі і канцэрна "Беллегпрам" намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун.
"У нас сёння больш як 500 мадэлей адзення дзелавога стылю для школьнікаў. Выбар больш чым дастатковы. І гандаль, і вытворцы гатовы прыгожа і зручна адзець і абуць любога вучня ад першаклашкі да выпускніка. Ніякіх праблем няма", - падкрэсліў Вячаслаў Драгун.

Рэалізацыю тавараў школьнага асартыменту ў Беларусі ажыццяўляюць 6 тыс. 600 рознічных гандлёвых аб`ектаў. Пакупнікам прапануецца каля 80 мадэлей трыкатажных вырабаў, амаль 200 мадэлей абутку, а таксама каля 170 мадэлей ранцаў і рукзакоў. Акрамя таго, прапануецца асартымент тавараў для заняткаў фізкультурай і спортам, каля 40 мадэлей абутку і 50 мадэлей трыкатажных вырабаў. У перыяд падрыхтоўкі да новага навучальнага года гандлёвыя арганізацыі Беларусі правядуць 2 тыс. 250 выставак-продажаў. Для паскоранага абслугоўвання пакупнікоў у гандлёвых арганізацыях адкрыта каля 250 дадатковых гандлёвых месц, аформлена больш як 5 тыс. куткоў для першакласнікаў і вучняў.

"У гандлёвых арганізацыях прадстаўлены дастойны асартымент не толькі канцэрна "Беллегпрам", у нас у краіне больш як 4 тыс. вытворцаў-швейнікаў выпускаюць рознае адзенне ад школьнай формы да трыкатажных вырабаў. Хацелася б, каб прадпрыемствы "Беллегпрама" былі больш гібкімі і ішлі насустрач пажаданням пакупнікоў. Яны павінны самі прапаноўваць новыя віды тавараў, асабліва гэта датычыцца дзелавога стылю адзення для школьнікаў", - адзначыў Вячаслаў Драгун.

У час выязнога прэс-мерапрыемства прадстаўнікі Мінгандлю, Мінадукацыі і канцэрна "Беллегпрам" наведалі ААТ "Славянка", дзе ім было прадстаўлена каля 40 новых мадэлей адзення для школьнікаў. "Трэба адзначыць, што на "Славянцы" ёсць дастойнае абсталяванне для вытворчасці адзення дзелавога стылю, а таксама дастойны персанал, які гэта адзенне вырабляе", - дадаў намеснік міністра. Прадпрыемства паставіла ў бягучым годзе на ўнутраны рынак амаль 170 тыс. адзінак адзення дзелавога стылю для хлопчыкаў (на 5 працэнтаў больш да аналагічнага перыяду 2014 года), а таксама 51 тыс. адзінак адзення для дзяўчынак, або ў 1,5 раза больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. На прадпрыемстве могуць пахваліцца такімі ноу-хау для адзення дзелавога стылю для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, як убудаваныя тэрмометры з сілікону.

Таксама ў час выязнога прэс-мерапрыемства прадстаўнікі ведамстваў наведалі школьны базар і ўнівермаг горада Бабруйска, дзе азнаёміліся з прадстаўленым асартыментам адзення дзелавога стылю для школьнікаў, пабывалі ў школе нумар 27 Бабруйска.

14 жніўня 2015, Бабруйск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.08.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Образование в Беларуси
Просмотров:1578
 
Ключевые слова:
Школьная форма Лёгкая промышленность Беллегпром Бабруйск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме