https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сацыяльная праграма "Адукацыя для ўсіх" стартавала ў Беларусі


У Беларусі стартавала сацыяльная праграма "Адукацыя для ўсіх" па навучанні камп`ютарнай адукацыі дзяцей-інвалідаў.
Галоўная мэта праекта - прадаставіць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі неабходныя рэсурсы для развіцця, дадатковай адукацыі і адаптацыі ў сучасным свеце. У праекце прымаюць удзел 30 дзяцей ад 10 да 17 гадоў (26 - з Мінска і 4 - з Барысава), якія навучаюцца дома. Яны атрымліваюць у асабістае карыстанне набор камп`ютарнай тэхнікі, спецыяльна распрацаваны курс камп`ютарнай адукацыі, а таксама дапамогу выкладчыкаў-інструктараў, якія будуць садзейнічаць асваенню ведаў і развіццю навыкаў камунікацыі. У якасці інструктараў у праграму ўключаны 17 валанцёраў. Праграма "Адукацыя для ўсіх" разлічана на пяць месяцаў, уключае 48 адукацыйных гадзін.

"Мы імкнёмся даць веды ў сферы камп`ютарнай адукацыі дзецям, якія знаходзяцца на дамашнім навучанні, - адзначыла PR-спецыяліст кампаніі Samsung Ганна Шутава. - На час праекта кожнаму ўдзельніку праграмы прадастаўляем ноўтбук і шматфункцыянальнае ўстройства, каб вучні маглі выконваць заданні, друкаваць, сканіраваць, капіраваць неабходную інфармацыю. Гэта тэхніка застанецца ў сем`ях і пасля завяршэння праграмы".

У камітэце па адукацыі Мінгарвыкакама ўпэўнены, што гэта толькі першы крок і што дыстанцыйныя тэхналогіі будуць укараняцца не толькі ў Мінску, але і па ўсёй рэспубліцы.

Арганізатарам праграмы выступае кампанія Samsung у Беларусі, яна забяспечвае фінансавую і тэхнічную падтрымку. Праект рэалізуецца сумесна з Міжнародным сацыяльна-эканамічным фондам "Ідэя" і падтрыманы камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

28 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.02.2014
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1770
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Дети Инвалиды Компьютерная грамотность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме