https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэнтралізаванае тэсціраванне дае незалежны параўнальны аналіз, своеасаблівы маніторынг, ацэнку работы ўстаноў адукацыі ў кожным рэгіёне Беларусі


Аб гэтым паведаміў 30 жніўня першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.
Першы намеснік міністра адзначыў, што база Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў дае магчымасць прааналізаваць не толькі колькасць абітурыентаў з кожнага раёна, але і такую інфармацыю - на якія балы ў настаўніка рускай мовы з пэўнага раёна здавалі дзеці ЦТ і ў якім годзе. "Такім чынам, якасць работы кожнага настаўніка відаць, што дае магчымасць ацэньваць яго працу", - сказаў ён.

Каменціруючы сітуацыю з прадаўжэннем прыёму ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, Аляксандр Жук адзначыў: "На сённяшні дзень мы ставім перад установамі агульнай сярэдняй адукацыі задачу дайсці да кожнага вучня, які не ведае, што яму рабіць далей. І выбар жа сапраўды вялікі - можна пайсці ў 10-ы клас, у ПТВ або ССНУ, шукаць работу і г.д. Класны кіраўнік разам з бацькамі можа, па прычыне сваёй кампетэнтнасці, дапамагчы выпускніку базавай школы вызначыцца з выбарам будучай прафесіі або спецыяльнасці". Першы намеснік міністра падкрэсліў, што "ўладкаванне ў жыцці кожнага выпускніка базавай школы - асноўная задача, якую ставіць сёння Міністэрства адукацыі".

Аляксандр Жук адзначыў, што на сённяшні дзень прадаўжаецца прыём дакументаў у прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы. У адпаведнасці з заканадаўствам падоўжаны тэрміны прыёму ў 162 установах прафтэхадукацыі. Прыём скончыцца па меры поўнага ўкамплектавання вучэбных груп, але не пазней за 15 верасня.

Прыём дакументаў прадаўжаецца пераважна па прафесіях машынабудавання, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва. У прыёмную камісію неабходна падаць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі па ўстаноўленай форме, арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадаткі да яго, медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя, дакументы, якія пацвярджаюць права паступаючага на льготы пры прыёме на навучанне, шэсць фатаграфій размерам 3x4 см. Абітурыент таксама абавязаны прад`явіць дакумент, які засведчвае асобу, або пасведчанне аб нараджэнні.

30 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2013
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1879
 
Ключевые слова:
Высшая школа Тестирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме