https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперты назвалі найбольш папулярны колер школьнай формы


Найпапулярным колерам школьнай формы ў гэтым годзе стаў сіні, паведаміла начальнік упраўлення каардынацыі развіцця трыкатажнай і швейнай галін "Беллегпрама" Настасся Куцішчава ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
"На аснове аналітыкі маркетынгавых даследаванняў сіні колер быў выбраны як найбольш запатрабаваны. Далей прадстаўлены чорны колер. Шэры, бардовы - гэта дадатковыя колеры. Некаторыя ўстановы адукацыі выбіраюць іх як асноўныя", - сказала Настасся Куцішчава.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірыны Каржовай, сіняму колеру аддалі перавагу ў 55 працэнтах выпадкаў, чорнаму - у 33 працэнтах.

Настасся Куцішчава звярнула ўвагу, што колер школьнай формы выбіралі сумесна бацькоўскі камітэт і дырэкцыя школы. Гэта адбывалася празрыста, адкрыта, даступна, падкрэсліла яна.

Як дадала Ірына Каржова, у мінулым годзе, калі ішла размова аб першым элеменце школьнага адзення, у міністэрства паступалі шматлікія звароты бацькоў. Яны скардзіліся, што ў школах нібыта прымушаюць купляць тое ці іншае адзенне для школьнікаў. На працягу года актыўна праводзілася растлумачальная работа. Мінадукацыі звяртала ўвагу, што выбар школьнай формы павінен быць сумесным рашэннем. "Так, павінна быць адзенне для канкрэтнай школы, але гэта - сумеснае раэшнне бацькоў, вучняў, педагогаў. Выпрацоўвайце калегіяльна", - падкрэсліла яна.

Паводле слоў Настассі Куцішчавай, пералік найбольш запатрабаваных асартыментных груп школьнага адзення па выніках праведзенага з Міністэрствам адукацыі анкетавання сярод устаноў адукацыі быў прадстаўлены прадпрыемствам-вытворцам. "У адпаведнасці з гэтым была выбудавана прадуктовая матрыца. Найбольш запатрабаванымі былі камізэлькі ў тэкстыльным і трыкатажным выкананні, яны найбольш аптымальныя па цане і якасці", - адзначыла яна.

Начальнік упраўлення звярнула ўвагу на наяўнасць камізэлек у баваўняным і паўшарсцяным выкананні для розных сезонаў. Яны дапаўняюцца рознымі мадэлямі блузак. Дзіця можа мяняць кашулі, блузкі, але пры гэтым, апранаючы камізэльку, мець адзіны стыль, які адпавядае патрабаванням установы адукацыі да каляровай гамы і агульнага дзелавога стылю ў адзенні.

30 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2023
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
Школьная форма Беллегпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме