Курс валютпокупкапродажа
USD364.08366.37
EUR426.75430.66
RUR5.435.5
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Інстытут журналістыкі БДУ рэарганізуюць у два факультэты


Інстытут журналістыкі БДУ будзе рэарганізаваны ў два факультэты, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Рашэнне аднагалосна прынялі члены Савета БДУ, пасяджэнне якога прайшло 13 красавіка.

"Сёння актуальнай для БДУ з`яўляецца стратэгічная задача па павышэнні якасці адукацыі. Яе дасягненне ажыццяўляецца ў ВНУ праз аптымізацыю структуры спецыяльнасцей, стварэнне сістэмы дыстанцыйнага навучання, генерацыю фінансавых сродкаў. Адным з магчымых рашэнняў гэтых задач з`яўляецца стварэнне агульнаўніверсітэцкага факультэта, які цэнтралізуе дадатковую адукацыю па комплексе БДУ. Гэтай структурай стане выведзены са структуры Інстытута журналістыкі факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (ФПКП)", - адзначылі ў прэс-службе.

Факультэту прысвояць статус адзінага навукова-метадычнага і каардынацыйнага цэнтра дадатковай адукацыі дарослых у комплексе ВНУ.

"На многіх факультэтах і інстытутах ёсць ідэнтычныя сегменты павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Гэта стварае ўнутраную канкурэнцыю. Трэба пазбягаць дубліравання спецыяльнасцей па гэтым адукацыйным напрамку і стварыць адзіны магутны цэнтр у БДУ, які будзе працаваць на знешні і ўнутраны кантынгент слухачоў", - падкрэсліў рэктар БДУ Андрэй Кароль.

Наданне самастойнага статусу ФПКП абумоўлена пашырэннем яго дзейнасці ў галіне дадатковай адукацыі і экспарту адукацыйных паслуг. За дзевяць гадоў ФПКП праведзена больш за 250 адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў, у якіх прынялі ўдзел амаль 6 тыс. слухачоў.

Штогод адкрываюцца адукацыйныя праграмы і рэалізуюцца сумесныя праекты з шэрагам структурных падраздзяленняў БДУ. У ходзе савета таксама было вырашана перайменаваць факультэт журналістыкі ў сувязі з актыўным развіццём існуючых напрамкаў падрыхтоўкі. На факультэце рыхтуюць кадры як для СМІ, так і для сферы публічнай інфармацыйнай прасторы Беларусі.

Факультэт журналістыкі фактычна перастаў быць монафункцыянальным з 1996 года, калі пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці "інфармацыя і камунікацыя".

Па ініцыятыве кафедры тэхналогій камунікацыі ў 2013 годзе ў агульнадзяржаўны класіфікатар прафесій унеслі пасады "спецыяліст па сувязях з грамадскасцю" і "спецыяліст па рэкламнай камунікацыі". Гэта дало магчымасць легітымізаваць названыя віды дзейнасці і забяспечыць выпускнікоў рабочымі месцамі.

"Перайменаванне ў адпаведнасці з існуючымі праграмамі падрыхтоўкі дасць магутны імпульс інавацыйнаму развіццю факультэта. Дарэчы, плануецца ў наступным навучальным годзе ўпершыню ў Беларусі адкрыць новую спецыяльнасць магістратуры "медыякамунікацыі", - праінфармавалі ў БДУ.

Пытанне аб перайменаванні факультэта будзе разгледжана да канца красавіка.

13 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.04.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:73
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Факультет журналистики Реоганизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме