https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У ВНУ Беларусі пачынаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты


У ВНУ Беларусі 18-га ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі.
Унутраныя ўступныя іспыты пройдуць ва ўстановах вышэйшай адукацыі па 26 ліпеня, у ВНУ сельгаспрофілю - з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма).

Залічэнне на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі завершыцца 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).

Прыём дакументаў на навучанне на ўмовах аплаты будзе прадаўжацца па 4 жніўня. Што датычыцца сілавых і творчых ВНУ, то тут дакументы можна падаваць па 31 ліпеня і 2 жніўня адпаведна.

Абітурыенты, якія прэтэндуюць на завочныя месцы ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, змогуць падаць дакументы з 15 лістапада па 5 снежня.

Усяго ў 2019 годзе ў ВНУ Беларусі плануецца прыняць 54,7 тыс. чалавек. Чакаецца, што студэнтамі бюджэтнай формы навучання стануць 26,6 тыс. чалавек. На платнай аснове ВНУ маюць намер прыняць 28,2 тыс. чалавек.

18 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:428
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме