https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі 99,7 працэнта ўстаноў адукацыі атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года


Аб гэтым паведаміў 26-га жніўня міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
У Беларусі 99,7 працэнта ўстаноў адукацыі атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года. 

"Цяпер ідзе некаторая дашліфоўка па шэрагу ўстаноў, некаторыя ўстановы на капрамонце, але яны не знаходзяцца ў ліку тых, што падпісваюць пашпарты гатоўнасці", - расказаў кіраўнік ведамства.

Ён запэўніў, што навучальны працэс будзе арганізаваны для ўсіх, хто павінен пайсці ў школу, з 2 верасня.

Ігар Карпенка звярнуў увагу, што Міністэрства адукацыі працуе над удасканаленнем сістэмы падагульняючай атэстацыі ў агульнай школьнай адукацыі.

Ён расказаў, што ў мінулым годзе праводзіўся незалежны кантроль, зрэз якога паказаў: 43 працэнты вучняў не пацвердзілі вынікі, выстаўленыя ў школах.

"Таму мы гаварылі на падагульняючай калегіі перад пачаткам навучальнага года, што трэба павышаць узровень выкладання, удасканальваць методыкі. Трэба працаваць на вынік, а не толькі на ацэнку, зыходзячы з таго, што атэстат улічваецца пры паступленні ў ВНУ, - лічыць кіраўнік ведамства. - Таму тут трэба ўсё збалансавана выбудаваць. У нас ёсць бачанне, падыходы, у тым ліку размова і аб магчымасці правядзення нацыянальнага экзамену, але ўсё гэта патрабуе далейшай сур`ёзнай прапрацоўкі".

26 жніўня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:391
 
Ключевые слова:
Учебный год Готовность Школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме