https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ліцэіст БДУ заваяваў «бронзу» на міжнародным турніры па інфарматыцы


XII Міжнародны турнір школьнікаў па інфарматыцы IATI 2020 (International Autumn Tournament in Informatics) праходзіў у анлайн-фармаце з хостынгам у горадзе Шумен (Балгарыя).
Прызёрам дзесяцікласнік Данііл Забаўскі стаў сярод старшакласнікаў у групе «Senior». У гэтай катэгорыі у беларусаў таксама «срэбра» ў выхаванца Клуба юных пажарных з Мазыра Станіслава Дамасевіча і  «бронза» на рахунку навучэнцаў гімназіі № 51 Гомеля Андрэя Касцянога і гімназіі № 8  Віцебска Дар`і Гнядзько.

У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 400 школьнікаў з 16 краін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Кіпра, Грузіі, Ірана, Ізраіля, Македоніі, Малдовы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Сірыі, Украіны.

Міжнародны восеньскі турнір па інфарматыцы (IATI) праводзіцца з 2009 года ў Балгарыі. Гэта адзінае міжнароднае спаборніцтва па інфарматыцы, якое арганізуецца ў дзвюх узроставых групах — малодшай і старэйшай.

Турнір складаўся з двух этапаў. На кожным з іх неабходна было распрацаваць па тры праграмы і адправіць на праверку ў тэставую сістэму.

Арганізатарамі турніру выступаюць Муніцыпалітэт горада Шумен, Школа матэматыкі і інфарматыкі A & B і Шуменскі ўніверсітэт.

Надзея Нікалаева
Звязда, 28 лістапада 2020
 
Дата публикации:28.11.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:347
 
Ключевые слова:
IATI Информатика Программирование Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме