https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Навукоўцы Гродзенскага медуніверсітэта атрымалі гранты на даследаванне COVID-19


Гранты Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў атрымалі супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яны сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу праектаў «Навука „COVID-19“-2021».
Дзяржаўныя субсідыі дазволяць падтрымаць навуковыя пошукі прафесара і доктара медыцыны Наталлі Маціеўскай, а таксама дацэнтаў, кандыдатаў медыцынскіх навук Міхаіла Курбата і Віталя Шышко. Іх працы прысвечаны актуальным медыцынскім праблемам. У прыватнасці, навукоўцы даследуюць фактары, якія правакуюць захворванне каронавіруснай інфекцыі, а таксама ацэньваюць яе ўплыў на арганізм чалавека.

Дарэчы, не так даўно ВНУ атрымала магчымасць праводзіць дыягностыку ва ўніверсітэцкай навукова-даследчай лабараторыі інфекцыйных захворванняў, уключаючы COVID-19. Доўгатэрміновы дазвол на гэтую дзейнасць выдала Міністэрства аховы здароўя.

Такім чынам, Гродзенскі медуніверсітэт мае ўсе магчымасці і ўмовы, каб развіваць навуку ў гэтай галіне. У арсенале ў даследчыкаў усё сучаснае лабараторнае абсталяванне.

Міхаіл Курбат, загадчык навукова-даследчай лабараторыі распавёў, што ў структуры навукова-даследчай лабараторыі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта раней была адкрыта лабараторыя малекулярна-генетычных даследаванняў.

— Тут праводзіліся і праводзяцца даследаванні ў рамках шматлікіх навукова-тэхнічных праграм. Пазалетась дзякуючы падтрымцы інавацыйнага фонду аблвыканкама тут пашырылі спектр абсталявання. У выніку мадэрнізацыі лабараторыя атрымала статус галіновай навуковай і выйшла на новы ўзровень. Гэта вельмі важна для працы па тэмах, якія атрымалі прызнанне і падтрымку Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, — растлумачыў спецыяліст.

У пачатку пандэміі кіраўніцтва ГрДМУ вырашыла пераарыентаваць лабараторыю, каб праводзіць даследаванні ў інтарэсах практычнага выкарыстання навыкаў. Там жа на бясплатнай аснове сталі праводзіць па заяўках ПЛР-дыягностыку каранавіруснай інфекцыі.

Нават сёння ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў лабараторыю для такой праверкі. Прафесарскі цэнтр не толькі ажыццяўляе збор матэрыялу, але і праводзіць кансультацыю спецыялістаў пасля атрымання вынікаў пройдзеных тэстаў.

Аліса Скіба
Звязда, 2 сакавіка 2021
 
Дата публикации:02.03.2021
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:324
 
Ключевые слова:
Коронавирус Исследования Конкурс Гродненский государственный медицинский университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме