https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БДУ сёлета плануе запусціць другі нанаспадарожнік BSUSat-2


Паспяховы запуск першага ў сістэме адукацыі Беларусі ўніверсітэцкага нанаспадарожніка BSUSat-1 адбыўся 29 кастрычніка 2018 года ў 03.43 (па мінскім часе).
Апарат да гэтага часу функцыянуе на калязямной арбіце. Прыём дадзеных са спадарожніка даступны для сусветнага таварыства радыёаматараў. Тэлеметрыя BSUSat-1 прымаецца і заносіцца ў базу даных больш як 150 прыёмнымі станцыямі па ўсім свеце (ужо атрыманы дзясяткі тысяч пакетаў тэлеметрыі). Уся інфармацыя, якую атрымлівае БДУ з нанаспадарожніка, знаходзіцца ў свабодным доступе ў сетцы Інтэрнэт па адрасе bsusat.com. Нанаспадарожнік адзін раз у 40 секунд перадае інфармацыю аб стане сістэмы.

Праца над першым беларускім універсітэцкім нанаспадарожнікам вялася з моманту стварэння на базе ўніверсітэта Цэнтра аэракасмічнай адукацыі ў 2008 годзе. У яго распрацоўцы ўдзельнічалі навукоўцы БДУ, а таксама студэнты, магістранты і аспіранты ўніверсітэта.

Цяпер ва ўніверсітэце вядзецца работа ўжо над другім нанаспадарожнікам, яго перадпалётнымі выпрабаваннямі і падрыхтоўкай да запуску.

У канструкцыі нанаспадарожніка BSUSat-2 рэалізавана інавацыйная модульная кампаноўка бартавых падсістэм малога касмічнага апарата. Распрацаваны, выраблены і адладжаны арыгінальныя электронныя і праграмна-алгарытмічныя сродкі службовых падсістэм і модуляў «карыснай нагрузкі».

У параўнанні з першым нанаспадарожнікам, BSUSat-2 валодае вялікім патэнцыялам касмафізічных эксперыментаў і даследаванняў. Яго бартавыя падсістэмы карыснай нагрузкі дазволяць даследаваць магнітныя анамаліі Зямлі, апрабаваць эксперыментальны шырокапалосны канал перадачы даных на частаце 2400 Мгц, выканаць даследаванне апаратуры экспазіцыйнага кантролю вопытных тэрма-стабілізуючых пакрыццяў і эксперыментальных паўправадніковых прылад, выканаць эксперыменты па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі ў панхраматычных і мультыспектральных дыяпазонах рэгістрацыі, забяспечыць прыём і перадачу інфармацыйных пакетаў для кантролю авіяпералётаў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 12 красавіка 2022І
 
Дата публикации:12.04.2022
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:702
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Наноспутник Дистанционное зондирование Земли Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме