https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Клас з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы адкрылі ў Гродне


Дзеці вывучаюць у якасці асноўнай замежнай мовы не англійскую. На кітайскую добраахвотна пагадзіліся бацькі 15 гродзенскіх трэцякласнікаў.
Першы ў Гродзенскай вобласці клас, у якім у якасці асноўнай замежнай мовы будуць вывучаць не традыцыйную англійскую, а кітайскую, з`явіўся ў Гродне.

Незвычайны для Гродна клас адкрыўся ў СШ №38, якая лідзіруе ў горадзе па колькасці дзяцей, якія вывучаюць кітайскую мову на факультатыўных занятках. З дзвюх тысяч вучняў каля двухсот займаюцца на кітайскім факультатыве.

У новым класе кітайская мова стане асноўнай замежнай. Вучыцца тут захацелі 15 вучняў трэцяга класа. Вучні будуць займацца па звычайнай праграме пачатковай школы, але замест урокаў англійскай мовы стануць вывучаць іерогліфы, мастацтва каліграфіі, вучыцца чытаць і гаварыць па-кітайску.

Як распавёў дырэктар школы Сяргей Кісялёў, бацькі добраахвотна захацелі перавесці дзяцей у такі клас, бо лічаць кітайскую мову перспектыўнай і запатрабаванай. Цяпер арганізаваны толькі адзін клас з вывучэннем кітайскай як асноўнай замежнай, ён стаў першым такім у Гродзенскай вобласці. У будучыні школа плануе штогод набіраць па аднаму такому класу. Выкладаць у новым класе будуць беларускія настаўнікі.

На адкрыццё першага ў Гродзенскай вобласці кітайскага класа дзеці спявалі песні з Паднябеснай, а самыя адораныя вучні нават прамаўлялі доўгія вітальныя прамовы.

Спецыяльна для кітайскага класа ў школе ўладкавалі спецыяльны кабінет, у якім дзеці будуць пазнаваць мову і культуру ўсходняй краіны. На сценах тут намаляваная Вялікая Кітайская сцяна, усюды вісяць надпісы на кітайскім.

Усяго ў Гродне кітайскую мову вывучаюць на факультатывах у дзесяці школах каля 650 дзяцей, трэць з іх - у СШ №38. Яшчэ чатыры гады таму яе хацелі вучыць адзінкі. У аддзеле адукацыі кажуць, што цяпер у горадзе адчуваецца недахоп настаўнікаў кітайскага, таму ў бліжэйшы час плануюць уздымаць гэтае пытанне з ВНУ.

Гродна, 31 кастрычніка 2018
Sputnik, Іна Грышук

 
Дата публикации:31.10.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:719
 
Ключевые слова:
Гродна Китайский язык
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме