https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Часопіс БДУ «Матэматыка. Інфарматыка» уключаны ў базу дадзеных Scopus


Гэта першае перыядычнае выданне БДУ, прадстаўленае ў найбуйнейшай міжнароднай навукаметрычнай рэфератыўнай базе дадзеных.
Прысутнасць у Scopus пацвярджае адпаведнасць часопіса БДУ сусветным крытэрыям ацэнкі якасці навуковых артыкулаў і надзяляе яго статусам міжнароднага выдання. Уключэнне ў гэту базу дадзеных стала магчымым дзякуючы высокому ўзроўню навуковага кантэнту, актуальнасці зместу, а таксама міжнароднаму складу рэдкалегіі і аўтараў, анлайн-доступу да яго матэрыялаў. У цяперашні час рэдактарамі з’яўляюцца вучоныя з Беларусі, Аўстрыі, Расіі, Літвы, Польшчы і Германіі.

Індэксаванне часопіса БДУ «Матэматыка. Інфарматыка» будзе весціся з гэтага года. Уваходжанне ў базу Scopus замацуе аўтарытэт часопіса і павысіць рэйтынг навукоўцаў БДУ ў сусветнай навуковай прасторы. Акрамя таго, новы статус выдання дазволіць сфарміраваць міжнародную супольнасць даследчыкаў у спецыялізаваных прадметных абласцях.

Як паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта, у цяперашні час разглядаецца магчымасць уключэння ў базу дадзеных Scopus яшчэ двух выданняў БДУ: часопісаў «Гісторыя» і «Геаграфія. Геалогія ».

Часопіс БДУ «Матэматыка. Інфарматыка» заснаваны ўніверсітэтам ў 1969 годзе. Ён з’яўляецца вядучым у Беларусі акадэмічным часопісам па фундаментальных тэарэтычных і прыкладных праблемах матэматыкі і інфарматыкі. Да 2017 года выходзіў пад назвай «Веснік БДУ, Серыя 1. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка».

Усе навуковыя артыкулы праходзяць падвойнае сляпое рэцэнзаванне. Перыядычнасць выхаду — тры разы на год (сакавік, ліпень і лістапад). Матэрыялы публікуюцца на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Часопіс таксама ўключаны ў пералік ВАК Беларусі для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па фізіка-матэматычных навуках, індэксуецца Навуковай электроннай бібліятэкай і навукаметрычнымі базамі Google Scholar, Mathematical Reviews і іншымі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 27 траўня 2020
 
Дата публикации:27.05.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:431
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Информатика Математика Scopus
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме