https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


28 навучэнцаў з 17 краін свету вывучалі гісторыю Беларусі ў анлайн-рэжыме


Як абяцаюць у Рэспублікнскім цэнтры экалогіі і краязнаўства, працяг будзе.
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства падрыхтаваў і арганізаваў у 2019/2020 навучальным годзе працу па рэалізацыі ў анлайн-рэжыме праграм аб’яднанняў па інтарэсах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, накіраваных на вывучэнне гісторыі Беларусі для дзяцей работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія пражываюць за мяжой.

Такую прапанову ў пачатку навучальнага года агучыла Міністэрства замежных спраў нашай краіны. Геаграфія навучэнцаў апынулася вельмі шырокай: Італія, Швецыя, ЗША, ПАР, Манголія, Эстонія, Куба, Рэспубліка Карэя, Узбекістан, Польшча, Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан, Турцыя, Малдова, Літва, Расійская Федэрацыя, ААЭ. Усяго 17 краін фактычнага пражывання зацікаўленых навучэнцаў.

У залежнасці ад узросту і ступені знаёмства са зместам вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі», хлопцам і дзяўчатам былі прапанаваны заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах ў анлайн-фармаце «Гісторыя Беларусі. Найстаражытны час — канец ХV стагоддзя.», «Гісторыя Беларусі. ХVI — пачатак ХХ стагоддзя» і «Гісторыя Беларусі. ХХ — пачатак XXI стагоддзя».

Педагогі наладзілі актыўны кантакт з навучэнцамі і іх бацькамі, адпраўлялі ім матэрыялы заняткаў (лекцыі і відэафрагменты, прэзентацыі і наглядны матэрыял, карысныя спасылкі, а жадаючым — дадатковую займальную інфармацыю). У сваю чаргу, хлопцы і дзяўчаты па ўсіх тэмах рабілі тэсты, выконвалі заданні і творчыя работы.

Заняткі завяршыліся, але засталіся добрыя водгукі навучэнцаў і высокая ацэнка бацькоў аб арганізаваным навучанні. 

Надзея Нікалаева
Звязда, 15 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:15.06.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:431
 
Ключевые слова:
История Беларуси Онлайн-обучение Дополнительное образование Краеведение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме