https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сістэма адукацыі з`яўляецца найважнейшай стратэгічнай галіной, а не сферай паслуг


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29-га чэрвеня на сустрэчы з педагагічным актывам краіны.
"Вы не проста навучаеце кваліфікаваных спецыялістаў. Перш за ўсё, вы выхоўваеце грамадзян нашай краіны, фарміруеце інтэлектуальную эліту грамадства", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, магчыма, не часта, але такія сустрэчы Прэзідэнта з педагагічным актывам праходзяць даволі рэгулярна. "Ёсць аб`ектыўная неабходнасць пагаварыць не толькі пра дасягненні і перспектывы развіцця сферы адукацыі, але і абмеркаваць пытанні на злобу дня", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што апошнім часам, асабліва ў інтэрнэце, з`явілася шмат так званых думкафарміруючых асоб. "Хто хайпуе, хто посціць у інтэрнэце. А вас я лічу сапраўды думкафарміруючымі людзьмі. Хто, калі не выкладчык ВНУ, палітолаг, дэпутат, хто, калі не вы, сёння фарміруеце думку нашага народа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Нам трэба ісці наперад і думаць аб развіцці нашай краіны", - падкрэсліў беларускі лідар. У выступленні ён падрабязна спыніўся на развіцці сферы адукацыі за гады незалежнасці краіны. У свой час было прынята рашэнне ўдасканальваць, а не ламаць тую сістэму адукацыі, якая была.

"Нам, маладой Беларусі, з усіх бакоў пачалі падкідваць розныя ідэі радыкальнага рэфармавання сістэмы адукацыі. Тыя, хто старэйшыя, памятаюць, як было. Упэўнены, калі б пайшлі на гэта, сёння пляліся б у ліку адстаючых, страцілі б і школу, і традыцыі, і людзей. Калі разабрацца, мы ж своечасова выявілі ўсе падводныя цячэнні, схаваныя пад маскай шчырай дапамогі. Пытанне ў адным: каму тут, у Еўропе, патрэбна існаванне патэнцыяльнага канкурэнта, самастойнага, інтэлектуальнага і развітога?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, як у свой час ва ўладзе ў краіне арудавалі "нацыянальныя свядомыя", якія нібыта змагаліся за суверэнітэт і незалежнасць, і яны перш за ўсё ўмяшаліся ў сістэму адукацыі. "І вы памятаеце, што тады адбывалася. Стаўшы Прэзідэнтам, мне, ратуючы краіну, давялося займацца і сістэмай адукацыі, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Тады я ўлавіў тую ніць, якую трэба было падтрымаць. Я заявіў аб тым, што нам не трэба нічога ламаць і выдумляць, нам трэба ўдасканальваць тую сістэму адукацыі, якая ў нас ёсць, была і будзе. І нам з найвялікшай працай удалося ў большай ступені вярнуцца да той сістэмы, якая была, удасканаліўшы яе, і, вядома, не адмовіцца ад новых парасткаў".

"Мы не толькі захавалі, але і прымножылі лепшыя традыцыі нашай вышэйшай школы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

29 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.06.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:377
 
Ключевые слова:
Воспитание Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме