https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія настаўнікі паспяхова здалі міжнародны экзамен па кітайскай мове


Трынаццаць педагогаў сталі першымі выпускнікамі двухгадовых курсаў падрыхтоўкі настаўнікаў кітайскай мовы для беларускіх школ.
Гэта настаўнікі-практыкі, якія выкладаюць англійскую, нямецкую, французскую і іспанскую мовы. Адукацыйная праграма стартавала ў 2018 годзе ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і з’яўляецца адзінай у нашай краіне ў галіне падрыхтоўкі выкладчыкаў кітайскай мовы ў такім фармаце.

Рэктар БДУ Андрэй Кароль назваў праект па перападрыхтоўцы настаўнікаў унікальным, тым больш што ёсць вострая патрэба ў адпаведных кадрах. Высокі ўзровень выкладання пацвярджае і паспяховая здача беларускімі педагогамі міжнароднага экзамену па кітайскай мове HSK (HanyuShuipingKaoshi), вынікі якога прызнаюцца ва ўсім свеце.

Адукацыйная праграма дазволіла слухачам набыць новую перспектыўную прафесію, а інстытуту ў чарговы раз пацвердзіць якасць выкладання кітайскай мовы. Для далейшага развіцця адукацыйнай дзейнасці ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя зараз разглядаецца пытанне адкрыцця на базе ўстановы магістратуры і аспірантуры па выкладанні кітайскай мовы як замежнай.

У ліку цяперашніх выпускнікоў — настаўнікі са школ і гімназій Бабруйска, Барысава, Ваўкавыска, Гомеля, Мінска, Магілёва, Мазыра, Оршы, Пінска, Полацка і Смалявічаў.

Навучанне на курсах праводзілася «з нуля» у вочна-дыстанцыйным фармаце. Зараз працягваюць навучанне 27 чалавек. А ў верасні да вучобы далучацца яшчэ 32 новыя слухачы.

Надзея Нікалаева
Звязда, 31 ліпеня 2020
 
Дата публикации:31.07.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:348
 
Ключевые слова:
Китайский язык HanyuShuipingKaoshi Образовательная программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме