https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У студэнтаў БДУ з’явіўся талісман


Гэта двухметровая роставая лялька-бабёр у касцюме карпаратыўнага сіняга колеру.
Над стварэннем талісмана працавалі чацвёртакурснік Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава Аляксандр Хаміцэвіч, другакурсніца эканамічнага факультэта Анастасія Жабрун і педагог-арганізатар Студэнцкага гарадка Вольга Рабчынская.

Выява бабра выбрана невыпадкова. Па словах яго аўтараў, важна было знайсці дакладны сімвал, які адлюстроўвае стараннасць і працавітасць студэнтаў БДУ, а таксама думку аб тым, што ўсяго можна дасягнуць, дзякуючы ўласным намаганням.

Імя талісмана «Спадарожнік ведаў» звязана з легендай, паводле якой трэцякурснік БДУ сустрэў дапытлівае бабранё, якое марыць пабываць у космасе. Студэнт узяў звярка ва ўніверсітэт, пазнаёміў яго са студэнтамі і выкладчыкамі, расказаў пра дасягненні ВНУ. Бабранё ўбачыла, як веды і ўменні дапамагаюць увасабляць у жыццё самыя смелыя мары. Яно вырашыла застацца, каб прыносіць супрацоўнікам і студэнтам поспех, натхняць іх на новыя адкрыцці, узнімаць настрой і быць спадарожнікам на працягу ўсяго іх студэнцкага шляху.

З гэтага часу роставая лялька-талісман стане галоўным героем маладзёжных святаў БДУ і будзе падтрымліваць універсітэт на ўсіх значных рэспубліканскіх і гарадскіх мерапрыемствах.

Конкурс на распрацоўку сімвала студэнцтва БДУ праходзіў у жніўні-верасні 2021 года і быў прымеркаваны да 100-годдзя ВНУ. Усяго было разгледжана 20 варыянтаў талісмана ад студэнтаў і супрацоўнікаў унівэрсітэту.

Надзея Нікалаева
Звязда, 20 студзеня 2022
 
Дата публикации:20.01.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:318
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Талисман "Спутник знаний"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме