https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за 2 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак Гомельшчыны ўжо атрымалі партфелі па акцыі «Збяром дзяцей у школу разам»


Больш за 2 тыс. дзяцей Гомельскай вобласці ўжо атрымалі партфелі падчас рэгіянальнай акцыі «Збяром дзяцей у школу разам», якая стартавала з 1 жніўня.
«Абласная акцыя „Збяром дзяцей у школу разам“ накіравана на аказанне дапамогі дзецям-першакласнікам са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзецям-сіротам. Сёлета дыяпазон дапамогі пашыраны: у акцыю ўключаны не толькі дзеці, якія паступаюць у першы клас, але і ўсе, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Ужо ўручана больш за 2 тыс.партфеляў», — распавялі ў Галоўным упраўленні адукацыі.

Да акцыі падключыліся камітэты, упраўленні Гомельскага аблвыканкама, абласныя арганізацыі і ведамства, гаррайспалкамы, адміністрацыі раёнаў Гомеля, прадпрыемствы, арганізацыі, сельскія саветы, прафсаюзныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, грамадскія арганізацыі і ўсе неабыякавыя людзі.

У Галоўным упраўленні дадалі, што па рэгіянальным комплексе мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» у бюджэтах раёнаў і Гомеля на 2022 год прадугледжаны сродкі на аднаразовую матдапамогу да навучальнага года шматдзетным сем’ям. Па дадзеных на 22 жніўня, ужо прадастаўлена дзярждапамога больш за 31 300 дзецям на суму звыш Br3 млн.

Звязда, 24 жніўня 2022
 
Дата публикации:24.08.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:945
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Гомельшчына Учебный год Акция Материальная помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме