https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Школьнікі Сенненскага і Лёзненскага раёнаў упершыню пазмагаюцца анлайн у квэст-батле


Пра гэта паведамляе першы сакратар Сенненскага райкама БРСМ Валерый Коваль.
У першым міжраённым квэст-батле паміж школьнікамі Сенненскага і Лёзненскага раёнаў, які пройдзе 21 кастрычніка ў анлайн-рэжыме, прымуць удзел па 2 каманды інтэлектуалаў ад кожнага рэгіёна. 

Ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі школьнікі Сенненскага і Лёзненскага раёнаў не застаюцца без займальных мерапрыемстваў і дзякуючы ініцыятыве райкама БРСМ асвойваюць віртуальную прастору. На пляцоўцы мессенджера Discord чатыры каманды будуць змагацца ў інтэлектуальным батле, прысвечаным Году народнага адзінства. Дзецям трэба будзе адказаць на 20 пытанняў на гістарычныя тэмы і з вобласці асноўных вучэбных прадметаў. Каманды будуць складацца з трох чалавек ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

«Для пілотнага квэст-батла мы выбралі дастаткова лёгкія пытанні, большая частка з іх будзе на логіку, здагадку і гумар. Але чатыры пытанні, скажам так, са зорачкай, пакажуць сапраўдную эрудыцыю ўдзельнікаў, іх назіральнасць і памяць. Квэст будзе праходзіць у два этапы, на якіх школьнікам трэба будзе даць адказы на 10 пытанняў у кожным. Таксама ў запісе нашага райкама БРСМ у Instagram мы будзем весці прамую трансляцыю батла, каб любы жадаючы ў рэжыме рэальнага часу змог удзельнічаць у гульні і дасылаць свае адказы на пытанні ў дырэкт. Самага актыўнага і інтэлектуальнага з іх мы адзначым спецыяльным прызам», — распавёў Валерый Коваль.

Ён дадаў, што ў планах у райкама БРСМ у найбліжэйшай будучыні пашырыць аўдыторыю ўдзельнікаў. Ужо ёсць дамоўленасць пра гэта з іншым райкамамі, так што, хутчэй за ўсё ў лістападзе, школьнікі Сенненшчыны выйдуць на інтэлектуальную анлайн-бітву са сваімі аднагодкамі з бліжэйшых раёнаў. Наватарскім праектам, па словах Валерыя Коваля, зацікавіўся і абкам БРСМ. Пасля правядзення пілотнага квэст-батла досвед двух раёнаў могуць распаўсюдзіць на ўсю Віцебскую вобласць, а таксама агульнай камандай кінуць выклік іншым абласцям.

Звязда, 20 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:20.10.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
БРСМ Молодёжь Год народного единства Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме