https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пяць медалёў заваявалі беларускія школьнікі на 54-й міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе па хіміі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У выпускнікоў ліцэя БДУ ў скарбонцы тры медалі. Залатым прызёрам стала Настасся Шаляпіна, срэбны медаль заваяваў Ягор Васілеўскі, а бронзавы - Мацвей Кіслюк. Срэбнымі прызёрамі таксама сталі выпускнікі: гімназіі нумар 10 Маладзечна - Мацвей Навасёлаў і гімназіі нумар 1 Віцебска - Андрэй Крысанаў.

У бягучым годзе алімпіяда праводзілася ў дыстанцыйным фармаце. З-за асаблівасцей турніру юным хімікам прапаноўвалася прайсці толькі два тэарэтычныя туры. Яны ўключалі задачы з галіны неарганічнай, арганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі, а таксама навукі аб жывым. Раней фармат спаборніцтва прадугледжваў выкананне практычных заданняў.

У спаборніцтве прынялі ўдзел 130 школьнікаў з 27 краін. Усяго было разыграна 39 бронзавых, 26 срэбных і 13 залатых медалёў. Абсалютным пераможцам прызнаны Ілья Чайка - адзінаццацікласнік з Магнітагорска (Расія), якога ўзнагародзілі прэміяй імя акадэміка Валерыя Луніна, заснаванай арганізатарамі ўпершыню ў гэтым годзе. У 2021 годзе спаборніцтва плануецца праводзіць у звычайным рэжыме ў Будапешце (Венгрыя).

Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі праводзіцца штогод і з`яўляецца пераемніцай Усесаюзнай хімічнай алімпіяды, прадаўжаючы яе нумарацыю. Сваю назву алімпіяда атрымала ў гонар вялікага рускага хіміка Дзмітрыя Мендзялеева.

З 2004 года ў Мендзялееўскіх алімпіядах, акрамя школьнікаў краін СНД і Балтыі, пачалі прымаць удзел каманды Балгарыі, Македоніі і Румыніі, з 2012-га - Венгрыя, Турцыя і Саудаўская Аравія. У 2016 годзе ўпершыню ў алімпіядзе ўдзельнічалі каманды Ізраіля, Манголіі і Нігерыі. У 2019-м да спаборніцтва далучыліся Аўстрыя, Ірак, Іран, Кітай, Славакія, Сірыя і Чэхія. У склад аргкамітэта і метадычнай камісіі алімпіяды ўваходзяць прафесары і выкладчыкі вядучых ВНУ, а таксама настаўнікі хіміі агульнаадукацыйных школ краін-удзельніц.

30 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:390
 
Ключевые слова:
Международная Менделеевская олимпиада Химия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме