Выданне выйшла ў пачатку чэрвеня. У аўтарскі калектыў увайшлі больш за 10 супрацоўнікаў гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, Нацыянальнага гістарычнага і Нацыянальнага архіваў нашай краіны, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і іншых навуковых устаноў.
Стварэнне «Гістарычнага атласа Беларусі» абумоўлена актуалізацыяй гістарычных звестак і з’яўленнем новых архіўных матэрыялаў. У аснову атласа пакладзена інфармацыя чатырохтомнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» (2009–2018 гг.).
У новым атласе размешчаныя гістарычныя карты, якія адлюстроўваюць перыяд ад з’яўлення першага чалавека на беларускіх землях (100–35 тыс. гадоў да н. э.) да цяперашняга часу. Усяго ён змяшчае 336 старонак, структурна падзеленых на чатыры часткі. Першая датуецца перыядам ад першабытнага грамадства да 1569 года, другая — ад 1569 года да 1795 года, трэцяя — ад 1772 года да 1917 года., а чацвёртая — ад лютага 1917 года да 2019 года.
Карты адлюстроўваюць у храналагічнай паслядоўнасці ваенна-палітычныя падзеі і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні на беларускіх землях, сацыяльна-эканамічнае развіццё і духоўна-культурнае жыццё грамадства.
Карты адлюстроўваюць у храналагічнай паслядоўнасці ваенна-палітычныя падзеі і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні на беларускіх землях, сацыяльна-эканамічнае развіццё і духоўна-культурнае жыццё грамадства.
Выданне можа выкарыстоўвацца для навуковых даследаванняў і ў адукацыйным працэсе ў школах і ВНУ.
Першы тыраж склаў 1000 асобнікаў. Плануецца, што электронны варыянт «Гістарычнага атлама Беларусі» ў бліжэйшы час будзе перакладзены на англійскую мову.
Надзея Нікалаева
Звязда, 4 чэрвеня 2020
Звязда, 4 чэрвеня 2020