https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі працуюць 1,9 тыс. школьных лагераў, кругласутачныя дзіцячыя лагеры адкрыюцца з 15 чэрвеня


Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, наведваючы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем ў сярэдняй школе № 61 Мінска.
«Летні аздараўленчы сезон па традыцыі стартаваў 1 чэрвеня, калі ў школах зарабілі дзённыя школьныя лагеры. Па ўсёй краіне створана 1,9 тыс. лагераў дзённага знаходжання. Для кругласутачнага знаходжання мы плануем адкрыць каля 1,1 тыс. лагераў. З улікам санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі гэтыя лагеры пачнуць працаваць з 15 чэрвеня», — распавёў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер сёння ацаніў, як арганізаваны лагер у мінскай школе № 61, куды ходзяць каля 40 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў. Школьны лагер працуе з улікам рэкамендацый па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19. Так, атрады, у кожным з якіх не больш за 15 дзяцей, знаходзяцца ў асобных памяшканнях, кожную раніцу пры прыёме ў лагер рабятам вымяраюць тэмпературу, пытаюцца пра стан здароўя. Спальныя месцы дзяцей знаходзяцца на адлегласці 1,5-2 м. Педагогі выконваюць масачны рэжым, праводзіцца вільготная ўборка.

Ігар Петрышэнка звярнуў увагу: у дзіцячыя лагеры запісваюць выключна па жаданні бацькоў. І калі на першым этапе ў лагер прыйшлі 10-15 дзяцей, то цяпер іх больш.

«Самае галоўнае — мы стварылі камфортнае асяроддзе для дзяцей, іх зносін, развіцця і добрага настрою», — лічыць віцэ-прэм’ер.

Да 12 чэрвеня будзе сабрана інфармацыя, як падрыхтаваны лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і персаналу. Раней былі распрацаваны рэкамендацыі па выкананні санітарна-эпідэміялагічных мер, падзелу груп, санапрацоўцы блокаў харчавання. «Усе меры для захавання здароўя дзяцей у плане віруснай інфекцыі мы прынялі», — рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу нададуць аздараўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. У прыватнасці пуцёўкамі ў лагеры плануецца забяспечыць 12 тыс. сірот і 5 тыс. дзяцей-інвалідаў.

На правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2020 года з бюджэта выдзелена Br50,3 млн. У тым ліку Br48,2 млн — на патанненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры, Br1,5 млн — на набыццё льготных пуцёвак у лагеры, Br0,6 млн — на дапамогу ў падрыхтоўцы лагераў да працы летам.

Звязда, 11 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:11.06.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Школьный лагерь Каникулы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме