https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінадукацыі вызначыла, колькі часу патрэбна школьнікам на дамашняе заданне


Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале.
Міністэрства адукацыі вызначыла, колькі часу павінны траціць школьнікі на выкананне дамашняга задання.

Згодна з санітарнымі нормамі і правіламі, дамашняе заданне вучнямі 2-х класаў павінна выконвацца не больш як 1,2 гадзіны, 3-4-х класаў - 1,5 гадзіны.

У 5-6-х класах дамашняя работа павінна займаць не больш за 2 гадзіны, у 7-8-х - не больш за 2,5 гадзіны, у 9-11-х класах - не больш за 3 гадзіны.

Першакласнікі вучацца без заданняў дадому. Без дамашняга задання павінны праводзіць канікулы абсалютна ўсе школьнікі.

Таксама нікому не павінна задавацца дамашняе заданне па вучэбным прадмеце "Асновы бяспекі жыццядзейнасці".

У якасці дамашняга задання можа разглядацца толькі матэрыял, пройдзены на занятках у класе. Заданні павышанай складанасці могуць прапаноўвацца для самастойнага выканання толькі па жаданні школьнікаў.

Тыповым заданнем па матэматыцы дадому для вучня 2-га класа можа стаць задача або два слупкі прыкладаў.

Па рускай (беларускай) мове заданне можа складацца з 15-17 слоў, пры гэтым практыкаванне не можа змяшчаць больш як адно дадатковае граматычнае заданне.

Па літаратурным чытанні і прадмеце "Чалавек і свет" другакласнікі павінны прачытаць не больш за 1-1,5 старонкі тэксту.

Затое вучань 4-га класа па матэматыцы цалкам можа падрыхтаваць рашэнне задачы і двух выразаў (або двух задач, або задачы і чатырох прыкладаў).

Па рускай (беларускай) мове ён можа выканаць практыкаванне з 35-37 слоў, а да літаратурнага чытання падрыхтаваць матэрыял, які ахоплівае не больш як 3-3,5 старонкі.

21 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.08.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:350
 
Ключевые слова:
Домашнее залание Санитарные нормы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме