Курс валютпокупкапродажа
USD330.18331
EUR390.14392.54
RUR5.635.69
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы арыентуе ВНУ на актыўную камерцыялізацыю інавацыйных распрацовак


Аб гэтым 17 лютага ішла размова ў час наведвання Міхаілам Русым Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
"Сумесна з міністэрствамі мы разглядаем стратэгію развіцця БДТУ, гэтак жа і па іншых ВНУ будзем працаваць. Вузаўская навука ні ў чым не адстае ад акадэмічнай. Мы павінны рацыянальна і разумна выкарыстоўваць гэты патэнцыял, даваць магчымасць людзям зарабляць. Распрацавалі прадукт, укаранілі - атрымлівайце грошы. Такая праца павінна быць аплачана", - адзначыў Міхаіл Русы.

БДТУ праводзіць даследаванні па шэрагу напрамкаў - лясная гаспадарка і дрэваапрацоўка, інфармацыйныя тэхналогіі, хімічная вытворчасць, у тым ліку нафтахімія, біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя, перапрацоўка прамысловых адходаў, зялёная энергетыка і інш. Віцэ-прэм`ер закрануў тэму падрыхтоўкі кадраў.

"Неабходна паглядзець, што трэба зрабіць, каб атрымліваць высокакваліфікаваныя кадры. Прычым падрыхтоўку варта весці з улікам развіцця высокіх тэхналогій і таго, што ў хуткім часе будзе ўкаранёны электронны ўрад. І Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт ужо ўкараняе такія падыходы пры падрыхтоўцы кадраў", - дадаў ён. Аднак вучэбны працэс не павінен абмяжоўвацца сценамі ўніверсітэта.

"Напрыклад, у краіне створаны добрыя гібрыдна-селекцыйныя цэнтры, дзе ёсць магчымасць на генетычным узроўні вызначыць якасць драўняных парод - такія ўстановы павінны выкарыстоўвацца як кафедры, - лічыць віцэ-прэм`ер. - Студэнт павінен атрымліваць веды не толькі на лекцыі, але і бачыць рэальную вытворчасць, разумець прынцыпы яе работы".

Міхаілу Русаму прадставілі праграму развіцця і мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта па напрамку лясная гаспадарка і дрэваапрацоўка.

Віцэ-прэм`ер азнаёміўся з выстаўкай значных навуковых распрацовак універсітэта, падрыхтаваных для ўкаранення на вытворчасці.

У прыватнасці, яму прадэманстравалі праекты па стварэнні доследнай устаноўкі для эфектыўнай эксплуатацыі нафтавых свідравін, вытворчасці імпартазамяшчальных стаматалагічных цэментаў, стварэнні на базе БДТУ сертыфікаваных цэнтраў кібербяспекі і інфармацыйнай абароны.

Рэктар БДТУ Ігар Войтаў растлумачыў, што ўкараненне распрацовак у вытворчасць ідзе даволі актыўна, але ёсць некаторыя праблемы, для вырашэння якіх патрэбна падтрымка ўрада. У прыватнасці, трэба выбудаваць больш зладжанае галіновае ўзаемадзеянне.

"Як лідары ў тэхналагічнай адукацыі ў Беларусі і на еўрапейскай прасторы, мы ставім мэтай падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшага класа. Без навукі гэтага не дабіцца, таму актыўна вядуцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні", - сказаў Ігар Войтаў.

17 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.02.2017
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:326
 
Ключевые слова:
Инновации Фундаментальные исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме