https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новы класіфікатар спецыяльнасцяў прынялі ў Беларусі


Змены чакаліся даўно, аднак доўгі час не былі прынятыя. Праект новага класіфікатара публікавалі яшчэ напрыканцы жніўня, падпісаны ён быў у напрыканцы снежня.
Змены ў агульнадзяржаўны класіфікатар спецыяльнасцяў і кваліфікацый прынятыя ў Беларусі, яны апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Класіфікатар спецыяльнасцяў і кваліфікацый - гэта адзін з асноўных дакументаў для беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Абапіраючыся на яго, яны могуць планаваць навучальныя праграмы і спецыяльнасці.

Змены чакаліся даўно, аднак доўгі час не былі прынятыя. Бягучыя папраўкі (яны маюць 27-ы нумар), былі падпісаныя міністрам адукацыі ў другой палове снежня, аднак апублікаваныя толькі ў сярэдзіне студзеня.

У дакуменце прыводзіцца важная для спецыялістаў інфармацыя аб кадаванні спецыяльнасцяў, а таксама іх пералік, у тым ліку і для магістарскіх ступеняў.

Мяркуецца, што пасля прыняцця зменаў у класіфікатар у ВНУ пашырыцца дыяпазон магчымасцяў для фарміравання магістарскіх праграм, а спецыяльнасці можна будзе ўзбуйняць.

Праект гэтых зменаў публікаваўся яшчэ ў жніўні, затым яго абмяркоўвалі спецыялісты.

Мінск, 16 студзеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:16.01.2019
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:440
 
Ключевые слова:
Классификатор Высшее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме