https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Wargaming павялічыў колькасць стыпендый для студэнтаў БДУ


Усяго будзе выдзелена 24 гранта і пашыраны спіс факультэтаў-удзельнікаў.
З гэтага года конкурс пройдзе сярод студэнтаў 2, 3, 4 курсаў (акрамя выпускнога) факультэтаў: біялагічнага, механіка-матэматычнага, фізічнага, хімічнага, факультэтаў радыёфізікі і камп`ютарных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Кандыдатам неабходна мець высокі бал паспяховасці, падрыхтаваць матывацыйнае эсэ, аўтабіяграфію, а таксама займацца навукова-даследчай дзейнасцю. Стыпендыя прысуджаецца на бягучы навучальны семестр, удзельнічаць у конкурсе можна неабмежаваную колькасць разоў. Вынікі конкурсу будуць падведзены на пасяджэнні камітэта стыпендыі 5-6 кастрычніка бягучага года.

Нагадаем, конкурс на атрыманне стыпендыі ад вядучага стваральніка  камп`ютарных гульняў праводзіцца ў БДУ з 2019 года ў чацвёрты раз. Ён накіраваны на стымуляванне і матывацыю моладзі да навуковай дзейнасці. Раней у рамках конкурсу вылучалася 16 стыпендый.

Надзея Нікалаева
Звязда, 22 верасня 2020
 
Дата публикации:22.09.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:372
 
Ключевые слова:
Программирование Стипендия Wargaming Белорусский государственный университет Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме