https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі створана галіновая тэхнічная інфраструктура сістэмы адукацыі


Аб гэтым паведаміў 23-га верасня міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні калегіі ведамства.
Ключавой тэмай калегіі стала абмеркаванне магчымасці стварэння рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя. "У рамках фармавання інфармацыйнага грамадства і канкурэнтаздольнага чалавечага патэнцыялу перад сістэмай адукацыі пастаўлена неабходнасць па ўдасканаленні ўсіх працэсаў шляхам укаранення лічбавых тэхналогій. У сакавіку 2019 года распрацавана канцэпцыя лічбавай трансфармацыі працэсаў у сістэме адукацыі Беларусі на 2019-2025 гады. У краіне створана і функцыянуе галіновая тэхнічная інфраструктура сістэмы адукацыі. Установы адукацыі ўсіх узроўняў забяспечаны сродкамі інфармацыйных тэхналогій, маюць магчымасць выкарыстоўваць інтэрнэт-паслугі і інтэрнэт-сэрвісы", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны адкрыта 4259 камп`ютарных класаў, выкарыстоўваецца каля 98,7 тыс. персанальных камп`ютараў. 99,5 працэнта ўстаноў падключаны да інтэрнэту, 97,3 працэнта маюць уласны інтэрнэт-сайт.

"Працэс абнаўлення і нарошчвання колькасці камп`ютарнай тэхнікі ва ўстановах адукацыі будзе прадаўжацца, - падкрэсліў міністр. - У адукацыйную практыку ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўкараняецца STEM-падыход. Распрацаваны праект канцэпцыі STEM-адукацыі, які прадугледжвае рэалізацыю гэтага падыходу ў сістэме дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання. Гэта дасць магчымасць фармаваць у вучняў асновы інжынернага мыслення і арыентаваць іх на свядомы выбар спецыяльнасцей па профілі "Тэхніка і тэхналогіі".

Акрамя таго, Міністэрства адукацыі распрацавала адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс www.eior.by і стварыла кантэнт для вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Рэсурс садзейнічае арганізацыі навучання для тых, хто па нейкіх прычынах часова не можа наведваць установу адукацыі. З 1 верасня ён уведзены ў прамысловую эксплуатацыю, яго актыўна выкарыстоўваюць педагогі і вучні.

Ствараемае рэспубліканскае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе будзе ўяўляць сабой сукупнасць аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм у сферы адукацыі, якія забяспечваюць узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых і задавальненне іх інфармацыйных патрэбнасцей. Адным з прыкладаў такой аўтаматызацыі сёння з`яўляецца выкарыстанне электронных школьных журналаў і дзённікаў.

23 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.09.2021
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:333
 
Ключевые слова:
Цифровые технологии Техническое образование Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме