https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Друк 3D-мадэляў костак чэрапа наладзілі ў Гродзенскім медвузе


Друк 3D-мадэляў костак чэрапа чалавека па ўласным дызайне наладзілі ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце, паведаміла загадчыца кафедры нармальнай анатоміі медуніверсітэта Фаціма Гаджыева.
«Сумесна з нашым аддзелам адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі мы наладзілі друк 3D-мадэляў костак для навучання студэнтаў нашага ўніверсітэта. Раней мы ўжо друкавалі косткі канечнасцяў, у прыватнасці вялікабярцовай, малабярцовой. Мадэлі ўжо апрабаваныя. А сёлета перайшлі да друку костак чэрапа. У распрацоўцы друк мадэляў галаўнога мозгу ў сагітальнай і франтальных зрэзах для навучання», — сказала Фаціма Гаджыева.

Па сутнасці, супрацоўнікі ўніверсітэта падабралі склад пластыка, аблічбавалі мадэлі натуральных костак і на іх аснове стварылі гатовы 3D-выраб.

Як патлумачыла загадчыца кафедры, натыўныя прэпараты галаўнога мозгу вельмі далікатныя і хутка выходзяць з ладу ў выніку масавага выкарыстання студэнтамі, асабліва на першым-другім курсах. Таму такое рашэнне вельмі карысна як з пункту гледжання развіцця медыцынскага адукацыі, так і вялікай эканоміі грашовых сродкаў. Калі параўноўваць кошт, то мадэль косткі чэрапа чалавека як выраб медыцынскага прызначэння на рынку ў сярэднім каштуе Br100-200. Уласная распрацоўка абыходзіцца ВНУ ў 10-15 разоў танней.

«Нашымі распрацоўкамі зацікавіўся Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Больш таго, зараз гаворка ідзе аб тым, каб распаўсюдзіць яе на ўсе медыцынскія ўніверсітэты рэспублікі», — адзначыла Фаціма Гаджыева.

Звязда, 27 студзеня 2023
 
Дата публикации:27.01.2023
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:439
 
Ключевые слова:
Гродна Белорусский государственный медицинский институт 3D-печать Технологии Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме