https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня падпісаў указ № 322 "Аб выдзяленні безнаяўных жыллёвых субсідый".


Дакументам прадугледжваецца ўкараненне з 1 кастрычніка 2016 года сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове выяўнага і заяўнага прынцыпаў.
"Гэта мера неабходная для забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі ў першую чаргу асоб пенсійнага ўзросту і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян ва ўмовах росту ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг", — паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Субсідыі будуць выдзяляцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах устаноўленых норм спажывання гэтых паслуг і сума кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме, перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям`і, якая жыве ў горадзе, і 15% — у сельскім населеным пункце.

Указам прадугледжваецца, што пералік даходаў уласніка жылога памяшкання, наймальніка жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, члена арганізацыі забудоўшчыкаў і членаў яго сям`і, якія жывуць сумесна з ім і ўдзельнічаюць у вызначэнні сукупнага даходу, для выдзялення безнаяўных жыллёвых субсідый будзе вызначаны ўрадам.

Укараненне сістэмы налічэння субсідый на аснове выяўнага прынцыпу будзе ажыццёўлена з 1 кастрычніка 2016 года пенсіянерам, якія не працуюць, і інвалідам, якія не працуюць.

Грамадзянам, не ахопленым сістэмай выяўнага прынцыпу, выдзяленне субсідый будзе ажыццяўляцца таксама з 1 кастрычніка 2016 года на аснове заяўнага прынцыпу.

Пры гэтым ураду даручаецца прааналізаваць эфектыўнасць выдзялення безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўным прынцыпе і ўнесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд прэзідэнта прапановы аб магчымым пашырэнні катэгорый грамадзян, якім безнаяўныя жыллёвыя субсідыі выдзяляюцца па выяўным прынцыпе.

Указам таксама зацверджаны парадак выдзялення субсідый.

Нагадаем, сістэму адраснай дапамогі маламаёмным слаям насельніцтва беларускім уладам рэкамендуюць стварыць міжнародныя фінансавыя арганізацыі, якія настойваюць на павышэнні ўзроўню аплаты насельніцтвам кошту жыллёва-камунальных паслуг.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады, асноўныя палажэнні якой былі ўхвалены ў чэрвені на Усебеларускім народным сходзе, прадугледжвае, што у 2018 годзе насельніцтва павінна ўжо цалкам аплачваць кошт жыллёва-камунальных паслуг.

У крэдытнай праграме з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, якую ў сакавіку гэтага года падпісаў беларускі ўрад, сказана, што ў лютым 2016 года насельніцтва пакрывала тарыфамі 40% кошту паслуг ЖКГ. Мэта на 2016 год, згодна з крэдытнай праграмай, у тым, каб да канца года насельніцтва аплачвала ўжо палову кошту паслуг ЖКГ, а да канца 2017 года — 70%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 жніўня 2016
 
Дата публикации:29.08.2016
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:1185
 
Ключевые слова:
Беларусь-2020 Соцзащита в Беларуси Коммунальные платежи Субсидии Господдержка Белорусская экономическая модель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме