https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Указ аб скарачэнні дзяржслужачых сваёй адміністрацыі на 30% падпісаў 13 лютага Аляксандр Лукашэнка


Аб гэтым паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Дакумент прыняты "ў мэтах удасканалення дзейнасці Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, аптымізацыі яе структуры і колькасці".

Указам зацверджаны ў новай рэдакцыі палажэнне аб Адміністрацыі прэзідэнта і яе структура, а таксама палажэнні аб памочніку прэзідэнта і прэс-сакратары.

"Актуалізавалі функцыі і паўнамоцтвы Адміністрацыі Прэзідэнта Новая структура дазволіць забяспечыць эфектыўнасць далейшай працы гэтага дзяржоргана ва ўмовах скарачэння колькасці яго работнікаў", — адзначаецца ў рэлізе.

Рэфармуецца інстытут памочнікаў прэзідэнта, ўводзяцца дзве новыя пасады памочнікаў прэзідэнта. Яго ўзаемадзеянне з заканадаўчай і судовай галінамі ўлады будзе забяспечвацца памочнікам па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці, а кантроль выканання даручэнняў па пытаннях дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый — памочнікам па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

Новым палажэннем аб прэс-сакратары прэзідэнта прадугледжваецца "значнае пашырэнне функцый і паўнамоцтваў прэс-сакратара, у тым ліку па каардынацыі дзейнасці найважнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі".

Указ набывае моц 1 мая 2017 года.

Аб скарачэнні Адміністрацыі прэзідэнта гаворка ішла на нарадзе ў Лукашэнкі 6 лютага. "Будзе скарочана каля 30% дзяржаўных служачых, якія працуюць у Адміністрацыі прэзідэнта. Структура адміністрацыі невялікая — гэта 108 дзяржслужачых у той новай штатнай колькасці, якую мы сёння прапанавалі", — заявіла тады кіраўнік АП Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, гэта першы крок у працы па скарачэнні штатнай колькасці дзяржаўных органаў па ўсёй краіне. "Гэтай жа працай сёння займаюцца і ўрад, і ўсе рэспубліканскія органы кіравання.

Цяпер ужо адпрацоўваецца ўказ па аптымізацыі, дзе будзе вызначаны і працэнт скарачэння для ўсіх астатніх дзяржустаноў, рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады", — сказала Качанава.

У той жа час пытанне аб аптымізацыі на ўзроўні мясцовых органаў улады пакуль застаецца адкрытым: урад прапаноўвае не чапаць колькасць рай- і гарвыканкамаў.

БелаПАН, 13 лютага 2017
 
Дата публикации:13.02.2017
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:915
 
Ключевые слова:
Госаппарат Оптимизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме