https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Ніякай адмены дэкрэта № 3 быць не можа


"Грамадства павінна ведаць, што ніякай адмены дэкрэта № 3 быць не можа", — заявіў 3 жніўня Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб дэмаграфічнай сітуацыі і садзейнічанні занятасці насельніцтва.
Паводле слоў прэзідэнта, "праблему непрацоўных і тых, хто не жадаюць працаваць, хаваць нельга". 

"Я ўжо матываваў гэтае пытанне: як мінімум паўмільёна ў нас непрацоўных людзей. З іх 200 тысяч мы можам вызваліць: шматдзетных, хворых, інвалідаў, людзей, якія, магчыма, і хочуць працаваць, але ў іх не атрымліваецца з-за жыццёвых абставінаў. Але 300 тысяч дзе? Таму дэкрэт № 3 — гэта 300 тысяч тых, хто павінен працаваць, але не працуе. І мы іх павінны прымусіць працаваць — вось і ўся ідэалогія. Хаваць тут ад народа нічога не трэба", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.



Што да новай рэдакцыі дэкрэта, то, як адзначыў Лукашэнка, аб сваіх перавагах і канцэптуальных думках на гэтую тэму ён ужо неаднаразова выказваўся.

"Яшчэ раз паўтаруся: мясцовыя органы ўлады, якія непасрэдна кантралююць рынак працы і бачаць кожнага чалавека, і выканаўчыя органы ўлады на месцах павінны мець ўсе паўнамоцтвы і рычагі ўздзеяння на гэтых людзей для вырашэння гэтай праблемы. Вось, што мы павінны зрабіць і прапісаць у новай рэдакцыі дэкрэта. Я спадзяюся, што акрамя ўрада гэтым пытаннем сур`ёзна зоймуцца дэпутаты. Гэта іх хлеб. Устараняцца ад гэтай праблемы дэпутату нельга", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама заявіў, што кожны, хто хоча працаваць, павінен мець такую магчымасць. "Таму органам улады трэба дапамагаць усім, хто ў гэтым мае патрэбу, актыўна наладжваць перанавучанне грамадзян, садзейнічаць ім у арганізацыі сваёй справы", — заявіў Лукашэнка.

"На гэтую тэму занадта шмат разважанняў у нашым грамадстве. Таму я хацеў бы расставіць усе кропкі над "i", камусьці спадабаецца гэта, камусьці не. Яшчэ раз падкрэсліваю: кожны, хто хоча працаваць, павінен мець працу, і ён у нашай краіне яе мае. І не трэба вакол гэтага нагнятаць нейкія мудрагелістыя працэсы і пакутаваць, што нам вось трэба кагосьці перавучваць, таму што многія хочуць працаваць, але не працуюць. Тыя, хто хоча працаваць, у нас працуюць", — канстатаваў Лукашэнка.

Разам з тым, дадаў ён, ёсць і тыя, хто зусім не жадае працаваць. "Вось гэтых спадароў трэба прымусіць. Яны не хочуць працаваць. Пакуль толькі размовы аб жаданні працаваць. Таму больш за ўсё трэба акцэнтаваць увагу на тых, хто сёння не працуюць і працаваць не хочуць, але павінны", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што да кастрычніка неабходна падрыхтаваць і шэраг іншых прынцыповых дакументаў, у тым ліку аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і аблягчэнні ўмоў вядзення бізнесу.

Кіраўнік дзяржавы даручыў да 1 кастрычніка абнавіць дэкрэт "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".

"Як мяне праінфармавалі, ужо завершаная падрыхтоўка новай рэдакцыі дэкрэта № 3. Я хацеў бы грунтоўнага дакладу на гэтую тэму. Да 1 кастрычніка мы павінны мець гэты дакумент", — сказаў ён.

Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ад 2 красавіка 2015 года, які выклікаў хвалю пратэстаў у лютым—сакавіку 2017 года, абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі у такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, выплачваць збор у 20 базавых велічынь, інакш ім пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.

Тэрмін выплаты збору скончыўся 20 лютага 2017 года. Паводле звестак МПЗ, збор выплацілі больш за 54 тыс. чалавек з 470 тыс., якім былі разасланыя паведамленні. У мясцовыя бюджэты паступіла 16,3 млн рублёў.

9 сакавіка Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўваўся гэты дэкрэт. Міністэрству па падатках і зборах было дадзенае ўказанне пачаць вяртанне сродкаў плацельшчыкам, якія заплацілі збор.

5 ліпеня кіраўнік дзяржавы распарадзіўся пачаць вяртанне збору, выплачанага паводле дэкрэту. Грошы вяртаюцца толькі тым, хто здолеў уладкавацца на працу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2017
 
Дата публикации:03.08.2017
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:941
 
Ключевые слова:
Декрет №3 Тунеядство Трудоустройство Права человека Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме