https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету


Адпаведны ўказ нумар 269 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення палажэння ў адпаведнасць з патрабаваннямі ўказа нумар 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці", а таксама для ўрэгулявання шэрага пытанняў функцыянавання дзяржінспекцыі.

У прыватнасці, скарэкціраваны падставы для спынення дзейнасці суб`ектаў гаспадарання, якія парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства.

Вызначаны парадак бязвыплатнага атрымання дзяржаўнай інспекцыяй даных, якія змешчаны ў інфармацыйных сістэмах іншых дзяржорганаў.

У якасці адной з сацыяльна-прававых гарантый для службовых асоб Дзяржінспекцыі прадугледжана выплата грашовых кампенсацый за карыстанне жылымі памяшканнямі па дагаворы найму або паднайму, за часовае пражыванне ў гасцініцах пры назначэнні ў іншую мясцовасць.

Гэта мера забяспечыць магчымасць ратацыі найбольш кваліфікаваных кадраў для павышэння эфектыўнасці работы тэрытарыяльных органаў.

Акрамя таго, указам зацверджаны абноўлены склад калегіі Дзяржінспекцыі і парадак прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, прымянення і выкарыстання зброі супрацоўнікамі гэтай інспекцыі.

19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2019
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:420
 
Ключевые слова:
Госинспекция Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме