https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Парадак назначэння і выплаты пенсій перагледзелі ў Беларусі


Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 8 ліпеня 2019 года нумар 35 устаноўлены парадак звароту за пенсіяй і арганізацыі работы і вядзення справаводства па назначэнні і выплаце пенсій, паведамляе прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам зацверджана адпаведная інструкцыя. Як з яе вынікае, грамадзянін асабіста або праз прадстаўніка звяртаецца за пенсіяй шляхам падачы заявы аб яе назначэнні (пераразліку назначанай пенсіі, пераводзе з адной пенсіі на іншую, аднаўленні выплаты раней назначанай пенсіі) і неабходных дакументаў, пералік якіх вызначаны пастановай.

У прыватнасці, для назначэння ўсіх відаў пенсій неабходны дакументы, што засведчваюць асобу, пацвярджаюць узрост, месца жыхарства, грамадзянства чалавека, які звярнуўся за пенсіяй (у адносінах да дзяцей - пасведчанне аб нараджэнні).

Заява падаецца ва ўпраўленне па месцы жыхарства грамадзяніна. Пры гэтым прад`яўляецца дакумент, які засведчвае асобу таго, хто звярнуўся. Натарыяльна засведчаная заява можа быць накіравана ва ўпраўленне па пошце. Грамадзяне, якія не маюць пацверджанага рэгістрацыяй месца жыхарства на тэрыторыі Беларусі, падаюць заяву ва ўпраўленне па месцы знаходжання пункта рэгістрацыі і ўліку асоб без пэўнага месца жыхарства, дзе яны зарэгістраваны.

Заяву ад імя непаўналетняга або недзеяздольнага чалавека падае яго законны прадстаўнік ва ўпраўленне па сваім месцы жыхарства. Ён прад`яўляе дакумент, што засведчвае асобу, і дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы.

Адзначаецца, што непаўналетні, які мае ў адпаведнасці з заканадаўствам дзеяздольнасць у поўным аб`ёме, можа звярнуцца за пенсіяй самастойна.

Заява аб назначэнні пенсіі прымаецца ў дзень звароту заяўніка ва ўпраўленне з заявай і неабходнымі дакументамі.

Яны разглядаюцца не больш за 10 дзён з дня прыёму дакументаў або з дня паступлення адсутных для назначэння пенсіі. Рашэнне аб адмове ў назначэнні пенсіі прымаецца камісіяй па назначэнні пенсій і афармляецца пратаколам у двух экзэмплярах.

Адзін з іх уключаецца ў адмоўную пенсійную справу, а другі ў 5-дзённы тэрмін пасля вынясення рашэння выдаецца (высылаецца па пошце) заяўніку. Пасля прыняцця рашэння аб назначэнні пенсіі чалавеку выдаецца пасведчанне.

Акрамя таго, пастановай вызначаны пералік страціўшых сілу нарматыўных прававых актаў, якія раней прадугледжвалі назначэнне пенсій. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Ён узгоднены МУС і Міністэрствам юстыцыі, таксама ўсімі абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.

26 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2019
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:422
 
Ключевые слова:
Пенсионное обеспечение Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме