https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год


Указам № 1 Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год, паведаміла 3-га студзеня прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Дакумент распрацаваны па выніках разгляду больш чым 120 прапаноў дзяржаўных органаў і арганізацый "на аснове ўсебаковай ацэнкі іх абгрунтаванасці, аналізу неабходнасці прыняцця і магчымасці напаўнення законапраектаў канкрэтнымі нормамі, іх адпаведнасці рэальным сацыяльна-эканамічным патрэбам грамадства".

Сёлета плануецца падрыхтоўка 30 праектаў законаў. З іх чатыры з`яўляюцца новымі — "Аб альтэрнатыўнай службе", "Аб рынку каштоўных папер", "Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне" і "Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці сельскагаспадарчых жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання". Акрамя таго, будзе падрыхтавана новая рэдакцыя Воднага кодэкса, а таксама канцэпцыя праекта закона "Аб самарэгуляваных арганізацыях".

Лукашэнка плануе ўнесці ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 11 законапраектаў. Гэта праекты законаў, якія складаюць "бюджэтны пакет", а таксама накіраваных на карэкціроўку Выбарчага кодэкса, Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і закона "Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь".

БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2013
 
Дата публикации:03.01.2013
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:1812
 
Ключевые слова:
Законы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме