https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зацверджана палажэнне аб перадачы непаўналетніх бацькам у каменданцкую гадзіну


Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб перадачы непаўналетніх бацькам у каменданцкую гадзіну.
Як паведаміла прэс-служба ўрада, гаворка ідзе аб парадку перадачы непаўналетніх (ва ўзросце да 16 гадоў), знойдзеных супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём без суправаджэння бацькоў, апекуноў або без суправаджэння па іх даручэнні паўналетніх асоб, бацькам, апекунам або па іх даручэнні паўналетнім асобам і дастаўлення такіх непаўналетніх у сацыяльна-педагагічныя цэнтры. Дакумент зацверджаны пастановай Саўміна № 772 ад 22 жніўня. Пастанова набудзе моц з 5 верасня гэтага года.

Згаданае палажэнне складаецца з трох раздзелаў. У прыватнасці, у ім гаворыцца, што калі міліцыя знаходзіць непаўналетняга з 23.00 да 6.00 па-за жыллём і без суправаджэння дарослых (бацькоў, апекуноў і г.д.), то на працягу трох гадзін дзіця трэба перадаць законнаму прадстаўніку або паўналетняй асобе. Калі за гэты час перадаць непаўналетняга не ўдалося (напрыклад, немагчыма знайсці бацькоў), то ён дастаўляецца ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Таксама ў дакуменце адзначаецца, што ён не распаўсюджваецца на непаўналетніх, якія ў выключных выпадках надзеленыя дзеяздольнасцю ў поўным аб`ёме (у выпадку заключэння шлюбу, нараджэння дзяцей і г.д.).

У палажэнні гаворыцца, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў павінны высветліць прозвішча, імя і імя па бацьку дзіцяці, дату нараджэння і іншыя звесткі, неабходныя для ўстанаўлення месцазнаходжання законных прадстаўнікоў. Пры неабходнасці яны дастаўляюць непаўналетняга ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў. Пасля ўстанаўлення асобы міліцыянеры павінны неадкладна прыняць меры па інфармаванні законных прадстаўнікоў аб месцазнаходжанні дзіцяці.

Акрамя таго, дакумент забараняе перадаваць непаўналетняга законным прадстаўнікам або паўналетнім асобам, якія не маюць пры сабе дакументаў з пацвярджэннем іх асобы, або знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап`янення, псіхічна хворым і г.д. Пры гэтым пры перадачы непаўналетняга даросламу складаецца акт аб перадачы непаўналетняга ў трох асобніках. Першы асобнік перадаецца асобе, якая прымае дзіця, другі застаецца ў органе ўнутраных спраў, а трэці на працягу трох працоўных дзён накіроўваецца ў раённую або гарадскую камісію па справах непаўналетніх.

Што да выпадкаў, калі міліцыя вымушана даставіць непаўналетняга ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, то для гэтага забараняецца выкарыстоўваць матацыклы, мапеды, іншыя транспартныя сродкі, не прызначаныя для перавозкі людзей. Таксама супрацоўнік органаў унутраных спраў абавязаны прыняць меры, якія выключаюць прычыненне шкоды здароўю непаўналетняга, забяспечваюць захаванасць рэчаў дзіцяці, дакументаў і каштоўнасцей.

Акрамя гэтага, дакумент абвяшчае: "У мэтах асабістай бяспекі непаўналетняга супрацоўнік прапаноўвае яму перад пасадкай у транспартны сродак прад`явіць змесціва яго асабістых рэчаў". Таксама падчас дастаўлення непаўналетняга ў сацыяльна-педагагічны цэнтр міліцыянер абавязаны пастаянна назіраць за паводзінамі дзіцяці і станам здароўя. Калі ў непаўналетняга з`явіліся прыкметы рэзкага пагаршэння стану здароўя, міліцыянер абавязаны неадкладна выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі або даставіць дзіця ў найбліжэйшую дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя. Больш за тое, да прыбыцця хуткай дапамогі супрацоўнік прымае неадкладныя меры па аказанні неабходнай дапамогі.​

Як паведамлялася раней, у Беларусі знаходжанне падлеткаў на вуліцы ў начны і вячэрні час будзе абмежавана. Адпаведная пастанова Саўміна набудзе моц 5 верасня. Падлеткам будзе забаронена знаходзіцца на вуліцы без суправаджэння дарослых з 23.00 да 6.00.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2012
 
Дата публикации:24.08.2012
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:2581
 
Ключевые слова:
Безопасность несовершеннолетних
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме