https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Для рэзідэнтаў кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" ствараецца найлепшы прававы рэжым вядзення камерцыйнай дзейнасці ў параўнанні з іншымі рэжымамі ў Беларусі і краінах ЕАЭС


Гэта прадугледжана ўказам № 166, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 мая, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Указ вызначае парадак дзейнасці адміністрацыі парка на прынцыпе "адна станцыя". Дзяржорганы паводле запыту адміністрацыі парку будуць абавязаныя накіроўваць сваіх супрацоўнікаў у парк для выканання адміністрацыйных працэдур. Гэта значыць заяўніку не трэба будзе хадзіць па кабінетах выканкамаў, міністэрстваў альбо іншых арганізацый, тлумачыць прэс-служба.

Акрамя таго, у парку плануюць стварыць зону свабоднага гандлю, а таксама ўсталяваць механізм узгаднення з адміністрацыяй парку праверак, якія праводзяцца ў межах кантрольнай дзейнасці ў дачыненні да суб`ектаў парку.

Пашыраныя таксама крытэрыі для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў парку: павялічаны пералік асноўных напрамкаў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і паніжаная мінімальная мяжа інвестыцый пры ўмове іх унясення ў сціслы тэрмін.

На сустрэчы 4 мая ў Мінску з прадстаўнікамі кітайскіх цэнтральных і рэгіянальных СМІ — удзельнікамі прэс-тура ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь разлічвае толькі ад экспарту прадукцыі з кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" атрымаць прыток валюты прыблізна 50 млрд долараў. Ён адзначыў, што парк павінен стаць "адной з вузлавых пляцовак эканамічнага пояса Шаўковага шляху". Беларускі лідар назваў "Вялікі камень" прыкладам таго, як Кітай перакройвае эканамічную карту свету. На думку Лукашэнкі, у парку павінны рэгістравацца толькі найлепшыя і перадавыя кампаніі свету.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк пачалі ствараць у 2012 годзе на падставе міжурадавага пагаднення паміж КНР і Беларуссю. Ён уяўляе сабой тэрыторыю плошчай 91,5 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу і будуецца за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя напрамкі развіцця — электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне і новыя матэрыялы. Запланаваныя рынкі — краіны СНД і Еўрапейскага саюза.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2017
 
Дата публикации:19.05.2017
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Законодательство
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Технологии Индустриализация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме