https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы № 401 "Аб параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2020 год" і № 402 "Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2020 год


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У 2020 годзе эканамічная палітыка будзе накіравана на захаванне знешняй і ўнутранай збалансаванасці шляхам правядзення контрцыклічнай макраэканамічнай, грашова-крэдытнай, фіскальнай палітыкі.

Індыкатарам яе рэалізацыі з`яўляецца дасягненне важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2020 год, якія зацверджаны ў якасці ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка.

Параметры прагнозу вызначаны зыходзячы з неабходнасці захавання макраэканамічнай збалансаванасці, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, а таксама фарміравання умоў для паскоранага росту эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Так, ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці работы ўрада на 2020 год з`яўляюцца рост валавога ўнутранага прадукту - 102,8 працэнта, экспарту тавараў і паслуг - 103,6 працэнта, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва - 102,4 працэнта, дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 1 працэнта да ВУП і шэраг іншых.

Акрамя таго, Савету Міністраў і Нацыянальнаму банку даручана зацвердзіць план дадатковых мер для росту эканомікі, у прыватнасці для павышэння прадукцыйнасці працы, стварэння спрыяльных умоў работы інвестараў, зніжэння кантралюючага і адміністрацыйнага націску на эканамічныя суб`екты, задзейнічання нявыкарыстаных рэзерваў эканамічнага росту.

Манетарная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на стабілізацыю інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, на ўзроўні не больш як 5 працэнтаў (снежань 2020 года і снежань 2019 года). Забеспячэнне цэнавай стабільнасці будзе дасягацца Нацыянальным банкам у рэжыме манетарнага таргетавання пры дапамозе кантролю над аб`ёмам грашовага прапанавання.

Збалансаванаму росту грашовага прапанавання будзе садзейнічаць падтрыманне ў рэальным выражэнні працэнтных ставак у эканоміцы на дадатным узроўні. Нацыянальны банк прадоўжыць праводзіць курсавую палітыку ў рэжыме плаваючага курса. У рамках пераходу ў сярэднетэрміновым перыядзе да рэжыму інфляцыйнага таргетавання прадугледжаны мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне ступені ўдзелу Нацыянальнага банка ў таргах на ўнутраным валютным рынку.

Нацыянальны банк будзе праводзіць аперацыі па куплі замежнай валюты для папаўнення золатавалютных рэзерваў пры ўстойлівым перавышэнні яе прапанавання над попытам на ўнутраным валютным рынку.

Для захавання фінансавай стабільнасці будзе прадоўжана работа па абмежаванні сістэмных рызык, падтрыманні ўзроўню золатавалютных рэзерваў, забеспячэнні бяспечнага функцыянавання банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых і некрэдытных фінансавых арганізацый, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", а таксама эфектыўнай работы плацежнай сістэмы.

Вырашэнню задачы забеспячэння цэнавай і фінансавай стабільнасці будзе садзейнічаць дыверсіфікацыя і ўмацаванне структуры фінансавага рынку, у тым ліку развіццё яго нябанкаўскага сегмента, дэвалютызацыя эканомікі. Камунікацыйная палітыка Нацыянальнага банка будзе накіравана на павышэнне адкрытасці і празрыстасці праводзімай у Беларусі грашова-крэдытнай палітыкі.

Падпісаныя ўказы адпавядаюць мэце ўстойлівага развіцця нумар 8 "Садзейнічанне паступальнаму, усёахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці, дастойнай рабоце для ўсіх".

1 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.11.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:509
 
Ключевые слова:
Финансы Инфляция ВВП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме