https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Асноўныя напрамкі горадабудаўнічай палітыкі на 2016-2020 гады зацверджаны ў Беларусі


Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 верасня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Асноўныя напрамкі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі на 2016-2020 гады зацверджаны ў Беларусі.

Асноўнымі напрамкамі горадабудаўнічай палітыкі краіны на бягучую пяцігодку вызначаны збалансаванае развіццё рэгіёнаў і населеных пунктаў на аснове захавання і ўмацавання ўстойлівых форм рассялення; комплекснае развіццё асяроддзя жыццядзейнасці насельніцтва і забеспячэнне экалагічнай бяспекі; удасканаленне сістэмы рэгіянальных і гарадскіх транспартных камунікацый, мадэрнізацыя інжынернай інфраструктуры населеных пунктаў; гарманічнае развіццё архітэктурна-планіровачнай структуры населеных пунктаў з улікам захавання і рацыянальнага выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны.

Вырашэнне гэтых задач дасць магчымасць у 2016-2020 гадах забяспечыць комплекснае развіццё рэгіёнаў і населеных пунктаў Беларусі, стварыць дадатковыя ўмовы для павелічэння аб`ёмаў жыллёвага будаўніцтва і арганізацыі рабочых месц, павысіць эфектыўнасць выкарыстання гарадскіх тэрыторый. У выніку прыняцця мер па рэалізацыі гэтых напрамкаў будуць створаны новыя турыстычныя брэнды, аб`екты аздараўлення, турызму і адпачынку.

Акрамя таго, павялічыцца доля альтэрнатыўных крыніц энергіі ў агульнай сістэме энергазабеспячэння, а таксама доля выкарыстання другасных рэсурсаў у вытворчасці прадукцыі.

5 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.09.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:809
 
Ключевые слова:
Беларусь-2020 Строительство Планирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме