https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Будаўнічыя нормы і правілы з`явяцца ў Беларусі


У Беларусі ўводзяцца новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў - будаўнічыя нормы і правілы.
Адпаведны ўказ нумар 217 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Новыя дакументы будуць распрацаваны і зацверджаны ў мэтах стварэння ў краіне прагрэсіўнай сістэмы тэхнічнага нарміравання, пераходу да гібкіх і спрошчаных норм праектавання, якія дазваляюць прымяняць пры будаўніцтве сучасныя тэхналогіі, рашэнні, матэрыялы.

Указам вызначана, што будаўнічыя нормы Беларусі (БНБ) - гэта патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення. А будаўнічыя правілы Беларусі (БПБ) - гэта спосабы дасягнення будаўнічых норм.

Прымяняцца БПБ будуць на добраахвотнай аснове. Названыя дакументы будуць зацвярджацца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва пасля ўзгаднення з Міжведамасным саветам, які ствараецца Саветам Міністраў. Да 1 студзеня 2020 года даручана зацвердзіць будаўнічыя нормы, пасля чаго Мінбудархітэктуры вызначыць і правілы.

Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржаўных органаў у частцы, што ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб`ектаў, падлягаюць прызнанню страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ.

Для праектнай дакументацыі, што знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і аб`ектаў, будаўніцтва якіх пачата да ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ, прадугледжаны пераходны перыяд.

5 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.06.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Техрегламент Строительные нормы и правила
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме