https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Бюджэтнікі ў Беларусі будуць раз у год атрымліваць аднаразовую выплату на аздараўленне


Гэта прадугледжана законапраектам "Аб змяненні законаў па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый", паведаміў член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Анатоль Дашко.
У Беларусі бюджэтнікі будуць раз у год атрымліваць да водпуску аднаразовую выплату на аздараўленне. Законапраект прыводзіць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з указам ад 18 студзеня 2019 года нумар 27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый".

"У ліку новаўвядзенняў - аднаразовая выплата на аздараўленне ў памеры палавіны акладу", - расказаў парламентарый.

Дапамогу можна будзе атрымліваць раз у год да водпуску. Плануецца таксама ўрэгуляваць пытанні назначэння матэрыяльнай дапамогі.

Акрамя таго, пашыраюцца паўнамоцтвы галіновых міністэрстваў і кіраўнікоў на месцах.

"Згодна з законапраектам галіновыя міністэрствы падзаконнымі актамі ўстанаўліваюць тарыфныя разрады і вызначаюць пералікі стымулюючых і кампенсуючых выплат і іх памеры. Акрамя таго, дзяржаўным органам і бюджэтным арганізацыям прадастаўляецца права самастойна ўстанаўліваць памеры выплат работнікам у залежнасці ад вынікаў працы і наяўнасці сродкаў", - адзначыў парламентарый.

"Гэта дасць магчымасць дыферэнцыраваць зарплату кожнага канкрэтнага работніка", - дадаў ён.

Анатоль Дашко нагадаў, што ш адпаведнасці з указам замест дзеючай 27-разраднай Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў у Беларусі ўводзіцца 18-разрадная тарыфная сетка для вызначэння памераў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Адпаведныя змяненні адбудуцца і ў заканадаўстве.

"Сістэма дзякуючы гэтаму стане прасцейшай і больш празрыстай", - адзначыў дэпутат. Пры гэтым яе ўвядзенне не дапускае зніжэння зарплаты, падкрэсліў ён.

Папраўкі будуць уносіцца ў вялікі пакет дакументаў, у тым ліку ў Працоўны кодэкс, законы аб індэксацыі даходаў насельніцтва, аб воінскім абавязку і службе, аб свабодных эканамічных зонах, аб дзяржаўных мінімальных стандартах, аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай зарплаты і іншыя. Чакаецца, што законапраект будзе разгледжаны Палатай прадстаўнікоў на асенняй сесіі.

23 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.07.2019
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:417
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Оздоровление Бюджет Тарифная сетка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме