https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе


Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 9 кастрычніка 2019 года нумар 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Згодна з дакументам, рабочыя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар - 5, 6 і 7 студзеня).

Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочага дня з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка. Пры гэтым выхаднымі будуць 25, 26, 27 і 28 красавіка (Радаўніца).

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

9 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:477
 
Ключевые слова:
Перенос рабочих дней Новый год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме