https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Правілы рэалізацыі пілотнага праекта па маркіроўцы ювелірных вырабаў зацверджаны ў Беларусі


Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 15 жніўня 2019 года нумар 47, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
Парадак рэалізацыі пілотнага праекта па маркіроўцы ювелірных вырабаў вызначаны ў Беларусі

У дакуменце дадзены азначэнні асноўных тэрмінаў, названы спосабы і тэрміны маркіроўкі тавараў.

Таксама апісваецца абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для нанясення і счытвання кодаў ідэнтыфікацыі. Устанаўліваецца парадак рэгістрацыі ўдзельнікаў пілотнага праекта і ўпаўнаважаных органаў у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме (АІС), а таксама парадак маркіроўкі, маніторынгу руху вырабаў, набыцця, вытворчасці і рэалізацыі знакаў абароны.

Акрамя таго, у правілах прадстаўлены склад і аб`ём звестак аб маркіраванай прадукцыі, змешчаных у інфармацыйных сэрвісах і даступных зацікаўленым асобам. Замацавана ўзаемадзеянне АІС з інфармацыйнымі сістэмамі ўпаўнаважаных органаў.

Як паведамлялася раней, пілотны праект рэалізуюць у Беларусі з 1 верасня 2019 года да 31 жніўня 2020-га на добраахвотнай аснове. Да яго падключаны міністэрствы фінансаў, па падатках і зборах, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сувязі і інфарматызацыі і Дзяржаўны мытны камітэт.

Маркіроўка складаецца са знака абароны і кода ідэнтыфікацыі. Выдавецтва "Белбланкавыд" з`яўляецца аператарам АІС, доступ да сістэмы прадастаўляецца бясплатна.

Па выніках пілотнага праекта будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці ўвядзення на тэрыторыі Беларусі абавязковай маркіроўкі ювелірных вырабаў.

11 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:449
 
Ключевые слова:
Маркировка Ювелирные изделия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме