https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прынятыя ў Беларусі ў 2017 годзе законы ў цэлым прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі


Аб гэтым 23 студзеня паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч
Прынятыя ў 2017 годзе законы ў цэлым прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі, паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч пасля абвяшчэння заключнай часткі Паслання Канстытуцыйнага суда (КС) Прэзідэнту Беларусі і палатам Нацыянальнага сходу "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе".

Канстытуцыйны суд у 2017 годзе праверыў канстытуцыйнасць 31 закону, прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, да падпісання іх Прэзідэнтам. Па выніках ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю правераныя законы ў цэлым прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі.

"Пры гэтым мы адзначылі, што ў іх знайшлі пэўнае развіццё канстытуцыйныя прынцыпы, каштоўнасці, удасканальваўся прававы механізм рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян", - адзначыў Пётр Міклашэвіч.

Разам з тым выяўлены некаторыя дэфекты канстытуцыйна-прававога рэгулявання, што выяўляюцца ў невыкананні ў поўнай меры прынцыпаў прававой вызначанасці і прапарцыянальнасці. У сувязі з гэтым указана на неабходнасць устаранення прабелаў, калізій, прававой нявызначанасці пры далейшым удасканаленні заканадаўчага рэгулявання.

Пасланне Канстытуцыйнага суда будзе апублікавана ў СМІ - газетах "Рэспубліка", "Звязда", а таксама размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, афіцыйным сайце КС, у часопісе "Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь".

23 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.01.2018
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:797
 
Ключевые слова:
Послание Конституционного Суда Конституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме