https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дэпутаты прынялі ў другім чытанні новыя праекты Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях


Праекты КоАП і ПВКоАП, унесеныя ў Палату прадстаўнікоў Прэзідэнтам Беларусі, прыняты ў першым чытанні 30 чэрвеня.
Дэпутаты на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў другім чытанні новыя праекты Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Праекты Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях з’яўляюцца сістэмаўтваральнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія замацоўваюць прынцыпы і нормы прававога рэгулявання адміністрацыйнай адказнасці і якія забяспечваюць найбольш поўнае прававое рэгуляванне адпаведных грамадскіх адносін.

Пасля прыняцця ў першым чытанні праекты КоАП і ПВКоАП былі значна дапрацаваны з улікам заўваг і прапаноў, выказаных дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, навуковымі ўстановамі, грамадзянамі.

«Варта адзначыць, што толькі пры падрыхтоўцы да першага чытання паступіла больш за 800 прапаноў. Пры падрыхтоўцы да другога чытання дадзеная колькасць была перавышана. Гэта сведчыць аб тым, што праваадносіны, якія рэгулююцца дадзеным заканадаўствам, дастаткова актуальныя, вельмі часта дастасавальныя і закранаюць практычна ўсе слаі грамадства», - адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая.

Звязда, 18 снежня 2020
 
Дата публикации:18.12.2020
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Гражданские отношения Кодекс об административных нарушениях
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме