https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Трэці статут ВКЛ: 5 цікавых фактаў


Статут з`яўляецца помнікам беларускай юрыдычнай думкі, які мае высокую гістарычную і навуковую каштоўнасць.
28 студзеня 1588 года Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза зацвердзіў Статут ВКЛ уласным прывілеем. Адгэтуль адлічваецца гісторыя самага знакамітага юрыдычнага помніка ў беларускай гісторыі. Усеагульны звод законаў тым самым завяршыў кадыфікацыю нормаў і правілаў на тэрыторыі тагачаснай Беларусі.

Статуты ўзніклі на аснове мясцовых традыцый і звычаяў. Гэта быў важны этап устанаўлення беларускай прававой культуры. Вельмі разнастайныя юрыдычныя нормы знайшлі сваё адлюстраванне ў Статуце. Так, напрыклад, палякам забаранялася мець зямельныя ўладанні на тэрыторыі ВКЛ.

Статут 1588 года аказаў уплыў і на прававую думку нашых суседзяў. Законы, якія дзейнічалі на тэрыторыі ВКЛ, былі вядомыя і на Усходзе, і на Захадзе.

Цікава, што ў самім Вялікім Княстве Літоўскім Статут ствараўся на падставе працы спецыяльнай камісіі, якая складалася са спецыялістаў па праве, а таксама шляхціцаў, якіх з рэкамендацыямі дасылалі паветы ў Вільню.

Шляхта ВКЛ не лічыла яго дасканалым зводам законаў і нават на пачатку XVII стагоддзя была ўтворана спецыяльная камісія, якая павінна была распрацаваць папраўкі да Статута. Камісія скончыла сваю працу ганебна. Яна не толькі не выпрацавала паправак, але і праела ўсе выдаткаваныя на працу грошы.

Затое пры прыняцці ў Маскоўскай дзяржаве Саборнага ўлажэння 1649 года Земскі сабор за ўзор прыняў менавіта Статут ВКЛ.

Увогуле на тэрыторыі Беларусі Статут і яго нормы дзейнічалі да 1840 года. Гэта сведчыць пра дасканаласць выпрацаваных юрыдычных нормаў і правілаў.

Sputnik, 28 студзеня 2019
 
Дата публикации:28.01.2019
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
ВКЛ Статут Юрисдикция Вільня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме