https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Захаванне смяротнай кары дапамагае захоўваць у дзяржаве стабільнасць і не дапускаць распаўсюджвання бандытызму


Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Рэха Масквы".
Кіраўніку дзяржавы чарговы раз задалі пытанне аб перспектывах адмены смяротнай кары ў Беларусі. "Мараторыя не будзе, таму што не маю права - рэферэндум прыняў гэта рашэнне (аб неабходнасці захавання смяротнай кары.), таму толькі рэферэндум можа адмяніць", - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама расказаў аб жорсткіх мерах, якія давялося яму прымаць у пачатку прэзідэнцтва, каб навесці парадак у краіне і спыніць дзейнасць арганізаваных злачынных груп. "Я лічу, што смяротная кара як папярэджанне некаторым падонкам дапамагае трымаць стабільнасць і разабрацца з бандытызмам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер найбольш рэзанансныя крымінальныя справы знаходзяцца на кантролі кіраўніка дзяржавы. У рэдкіх выпадках, калі злачынствы маюць асабліва жорсткі характар, учыняюцца з крайнім цынізмам, суд выносіць смяротныя прыгаворы, а Прэзідэнт згодна з Канстытуцыяй ставіць свой подпіс. Свае эмацыянальныя перажыванні ў момант, калі гэта даводзіцца рабіць, Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў коратка: "Гэта катастрофа".

Прэзідэнт пракаменціраваў распаўсюджанае выказванне пра яго як пра апошняга дыктатара Еўропы. Размаўляючы з Аляксеем Венядзіктавым, ён з жартам заўважыў: "Радуйся, ты з апошнім дыктатарам сёння размаўляеш. Заўтра ўжо не будзе. Я - апошні".

24 снежня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.12.2019
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:435
 
Ключевые слова:
Смертная казнь Референдум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме