https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей


Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2013 года нумар 569, якая ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, новая рэдакцыя дакумента падрыхтавана ў сувязі са змяненнем падыходаў да назначэння дапамог і неабходнасцю іх комплекснага рэгулявання з улікам норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей".

Палажэнне вызначае агульныя падыходы да назначэння і выплаты дапамог. Так, удакладняюцца асаблівасці вызначэння месца назначэння дзярждапамог. Вызначаюцца выпадкі, пры якіх сям`я разглядаецца як няпоўная, і дакументы, якія пацвярджаюць катэгорыю няпоўнай сям`і. У новай рэдакцыі канкрэтызуецца, што заява аб назначэнні дзяржаўных дапамог падаецца зацікаўленымі грамадзянамі асабіста. З трох да пяці каляндарных дзён з дня паступлення заявы павялічваецца тэрмін накіравання дзяржорганамі, іншымі арганізацыямі запытаў для атрымання дакументаў або звестак, неабходных для назначэння і выплаты дапамог. Гэтыя палажэнні адпавядаюць нормам закона "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", растлумачылі ў міністэрстве.

Палажэннем устанаўліваецца парадак назначэння і выплаты дапамог працуючым у камерцыйных арганізацыях.

З улікам практыкі прымянення заканадаўства ўдакладняецца, што ў выпадку ўстанаўлення інваліднасці днём узнікнення права на дзярждапамогі з`яўляецца не толькі дзень першаснага агляду грамадзяніна МРЭК, але і дзень яго чарговага паўторнага агляду.

Вызначаецца парадак аднаўлення выплаты дзярждапамог пры вяртанні дзіцяці ў Беларусь. У выпадку атрымання дзіцем медыцынскай дапамогі за межамі рэспублікі выплата дапамогі прадаўжаецца ў поўным памеры.

Канкрэтызуюцца дні выплаты дапамог, назначаных па месцы работы (службы), вучобы, праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры.

Жанчынам, якія навучаюцца, сумяшчаюць навучанне з работай, дапамога па цяжарнасці і родах назначаецца і выплачваецца па месцы вучобы і па месцы работы.

Вызначаецца парадак назначэння і выплаты дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржарганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці. Гэта дапамога назначаецца на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі. Удакладняецца, што памер гэтай дапамогі не залежыць ад колькасці народжаных дзяцей.

Глава 5 вызначае парадак назначэння і выплаты дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Удакладняецца парадак уліку дзяцей у складзе сям`і пры вызначэнні дыферэнцыраванага памеру дапамогі. Рэгулюецца парадак перагляду памеру дапамогі пры змяненні складу сям`і да дасягнення малодшым дзіцем узросту 3 гадоў. Удакладняюцца асаблівасці выплаты дапамогі ў выпадку занятасці асобы, якая ажыццяўляе догляд дзіцяці.

Вызначаецца парадак назначэння дапамогі ў памеры 150 працэнтаў ад устаноўленага памеру грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.

Парадак назначэння і выплаты дапамогі на дзяцей, якія старэйшыя за 3 гады, з асобных катэгорый сем`яў рэгулюецца главой 6. З улікам практыкі прымянення заканадаўства ўдакладнены дзень узнікнення права на дапамогу ў выпадку змянення складу або катэгорыі сям`і, вызначаны парадак уліку ў складзе сям`і дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай, а таксама ўстаноўлены парадак вызначэння катэгорыi сям`і ў выпадку ўстанаўлення апекі (папячыцельства).

Парадак назначэння і выплаты дапамогі па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў адлюстраваны ў главе 8. З мэтай выключэння неабгрунтаванага назначэння дапамогі ўводзіцца патрабаванне аб сумесным фактычным пражыванні або пражыванні ў адным населеным пункце дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і асобы, якая ажыццяўляе яго догляд. Устанаўліваецца прыярытэтнае права на назначэнне дапамогі маці (мачысе) у выпадках, калі абодва з бацькоў не з`яўляюцца занятымі. Разам з тым пры наяўнасці аб`ектыўных прычын, па якіх маці (мачыха) не можа ажыццяўляць догляд дзіцяці, дапамога назначаецца бацьку (айчыму). Аб`ектыўнасць такіх прычын ўстанаўлівае камісія па назначэнню дапамог органа па працы, занятасці і сацабароне.

Вызначаецца парадак аднаўлення выплаты дапамогі па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў пры яго выбыцці з дзіцячых інтэрнатных устаноў, устаноў адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання ў сям`ю на тэрмін большы за адзін месяц або змяненні рэжыму знаходжання дзіцяці-інваліда ў такіх установах.

Пастановай урада нумар 569 зацверджаны таксама Палажэнне аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах і Палажэнне аб камісіі па назначэнню дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамог па часовай непрацаздольнасці.

5 ліпеня 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2013
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:1645
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Медицина Беременность и роды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме